МІНСК, 5 сак - Sputnik. У Беларусі ствараецца адзіная інфармацыйная сістэма, куды будуць уносіцца ўсе вакцынаваныя супраць каронавіруса, адпаведная пастанова Саўміна апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
Такая адзіная сістэма, згодна з пастановай, павінна зарабіць у краіне з 6 чэрвеня. Набываць доступ да яе будуць арганізацыі аховы здароўя за свой кошт (ад уласнага прыбытку).
На працягу двух месяцаў Міністэрства аховы здароўя павінна вызначыць парадак унясення звестак аб тых, хто прывіўся щ базу, забяспечыць падключэнне паліклінік да ЕАІС і "сінхранізаваць" гэтыя звесткі з мабільным дадаткам "Падарожнічаю без COVID-19".
Што будзе ўносіцца ў базу?
Асабістая інфармацыя аб вакцынаваным: прозвішча, імя па бацьку, дата, нараджэння, пашпартныя дадзеныя, грамадзянства, нумар тэлефона. QR-код будзе захоўваць інфармацыю аб усіх прышчэпках ад каронавіруснай інфекцыі: дата ўвядзення доз, найменне прэпарата, краіну-вытворца, нумар партыі вакцыны, а таксама інфармацыю аб медработніку, які ўводзіў прэпарат.
Аналагічныя звесткі будуць дадавацца пасля ўвядзення бустэрнай дозы вакцыны ад COVID-19.
Электронныя сертыфікаты і асабісты QR-код
З сярэдзіны лютага стала вядома, што беларускі электронны сертыфікат нарэшце трапляе ў мабільны дадатак "Падарожнічаю без COVID-19". Над уніфікацыяй краіны ЕАЭС працавалі больш за год, цяпер беларусам стане прасцей перамяшчацца і знаходзіцца ў іншай дзяржаве.
Раней грамадзяне Беларусі, напрыклад, для ўезду ў Расію павінны былі загрузіць атрыманыя адмоўныя вынікі ПЦР-тэсту на каронавірус у дадатак. Прычым даследаванні можна было правесці толькі ў сертыфікаваных лабараторыях. Сам жа факт вакцынацыі ў Беларусі (нават расійскай вакцынай ад каронавіруса "Спутник V") фактычна не меў ніякага значэння ў Расіі.
Што ж мяняецца цяпер?
Як запэўнівае Міністэрства аховы здароўя, QR-коды павінны аблегчыць жыццё падарожніку - пры паездках у іншыя краіны і пры наведванні грамадскіх месцаў у іх.
Новыя электронныя сертыфікаты ў Беларусі пачалі выдаваць з 15 лютага толькі ў трох паліклініках Мінска. З 1 красавіка абяцалі, што база пачне працаваць па ўсёй краіне.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне паміж Расіяй і Беларуссю
Турфірмы папрасілі адтэрміноўку на вяртанне грошай за пуцёўкі
Ізраіль пачне пускаць усіх турыстаў – але ёсць некалькі ўмоў