МІНСК, 5 кра – Sputnik. Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да размовы з Захадам, але толькі сумленнай, аднак там па-ранейшаму працягваюць прад'яўляць "крапленыя карты".
"Мы гатовы да сумленнай размовы, але менавіта да сумленнай. А калі нашы партнёры прад'яўляюць нам кропленыя карты, ну мы да гэтага прывыклі, гэта ўжо несур'ёзна, гэта звычайная гульня ў прызначэнне вінаватых і пацвярджэнне ўласнай велічы", - сказаў Лаўроў на прэс-канферэнцыі у панядзелак па выніках перамоваў з кантактнай групай ЛАД па Украіне.
Пагардлівасць ЗША
Пры гэтым кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што фанабэрыстасць захліснула Злучаныя Штаты Амерыкі, і гэта ні да чаго добрага не прывядзе. Прычым, звярнуў увагу Сяргей Лаўроў, фанабэрыстасць Вашынгтона праяўляецца ўсюды і працуе супраць інтарэсаў народаў свету.
"Гэта фанабэрыстасць, якая захліснула ўсе магчымыя ўзроўні, яна да дабра не давядзе, я вам шчыра кажу, што гэта не ў інтарэсах якіх-небудзь народаў свету, у тым ліку гэта не ў інтарэсах народаў саміх краін Захаду", - сказаў Лаўроў.
Аб выказваннях Байдэна аб Пуціне
Міністр замежных спраў РФ таксама закрануў тэму адносін расійскага і амерыканскага лідэраў на фоне расійскай ваеннай спецаперацыі ва Украіне.
Нагадаем, прэзідэнт ЗША апошнім часам нярэдка дазваляе сабе недыпламатычна выказвацца пра Уладзіміра Пуціна. Так, нядаўна, наведваючы лагер украінскіх бежанцаў на мяжы Польшчы і Украіны, ён назваў кіраўніка расійскай дзяржавы "ваенным злачынцам".
Па словах Сяргея Лаўрова, гэта сведчыць аб тым, што ў многіх амерыканскіх палітыкаў не ўсё ў парадку з сумленнем.
"Перш за ўсё, аб тым, што ў многіх амерыканскіх палітыкаў, якія стаялі ля вытокаў іракскай вайны пад вядомымі падставамі, якія развалілі Лівію разам з партнёрамі па НАТА, якія ўварваліся ў Сірыю, - што ў гэтых палітыкаў з сумленнем не ўсё добра". - адказаў Лаўроў на адпаведнае пытанне журналіста.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што кіраўніцтва Расіі ў першую чаргу цікавіць тое, як ацэньвае сітуацыю са спецаперацыяй, ды і любую іншую, расійскі народ.
Расійская спецаперацыя
Расія пачала ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму".
Для гэтага, паводле яго слоў, плануецца правесці "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны", здаць суду ўсіх ваенных злачынцаў, адказных за "крывавыя злачынствы супраць мірных жыхароў" Данбаса.
Пасля гэтага краіны Захаду і ЗША заявілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Крэмль заклікаў не спяшацца з агульнымі абвінавачваннямі па сітуацыі ў Бучы
Мінабароны РФ агучыла сваю версію здарэння ў Бучы
Мядзінскі назваў абавязковую ўмову для сустрэчы Пуціна і Зяленскага