Паляцець з Мінска ў Баку зараз можна кожны дзень

"Белавія" на фоне леташніх абмежаванняў прыйшлося мяняць мадэль працы, нарошчваць палёты ў тыя краіны, куды перавозчыка пускаюць.
Sputnik
МІНСК, 18 кра – Sputnik. "Белавія" будзе здзяйсняць рэйсы ў Азербайджан штодня, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацыі.
З беларускай сталіцы самалёт будзе вылятаць у 23:00, а прызямляцца ў Баку - у 03:55 (час у абодвух выпадках мясцовы). Каб дабрацца да пункта прызначэння, пасажырам трэба будзе правесці ў дарозе амаль 4 гадзіны.
Каб вярнуцца ў Беларусь, вылецець са сталіцы Азербайджана можна будзе ў 04.55 (па мясцовым часе). Самалёт прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 08.05. Гэты пералёт зойме 4 гадзіны і 10 хвілін.
У ведамстве таксама нагадалі, што нацыянальны авіяперавозчык аднавіў палёты з Мінска ў Калінінград і назад. Лятаюць самалёты па гэтым маршруце тройчы ў тыдзень - па серадах, пятніцах і нядзелях. Час палёту - амаль 3 гадзіны.
Беларускай авіякампаніі забаронена ўваходзіць у паветраную прастору Еўрасаюза з-за санкцый, уведзеных супраць яе шэрагам заходніх краін. Але "Белавія" ўсё ж знайшла альтэрнатыўны маршрут – зараз яна будзе выконваць палёт праз расійскую паветраную прастору – Пскоў і Фінскі заліў – і нейтральныя воды Балтыкі.

Чаму Еўропа ўвяла санкцыі супраць "Белавія"?

Нагадаем, з-за чаго ўсё пачалося. Самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які выконваў рэйс з Афін у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску 23 мая 2021 года пасля паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.
У ЕС асудзілі вымушаную пасадку самалёта. Праз некаторы час Еўрасаюз увёў абмежаванні на палёты еўрапейскіх авіякампаній над Беларуссю, а беларускім перавозчыкам - у прыватнасці, "Белавія" - забараніў выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Адмяняецца некалькі авіярэйсаў у Турцыю, Ізраіль і Расію
"Белавія" пачынае палёты ў Екацярынбург і Казань
"Белавія" будзе лятаць на курорты Егіпта праз Казахстан