МІНСК, 18 кра – Sputnik. Штодзённы цягнік Масква - Сімферопаль, які едзе праз Смаленск, будзе рабіць прыпынак у Мінску, паведаміў Sputnik старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы.
Паводле яго інфармацыі, цягнік праз беларускую сталіцу ў напрамку паўвострава будзе хадзіць пачынаючы з 26 мая. У Мінску будуць прычапляцца два пасажырскія вагоны. Білеты ўжо хутка павінны паступіць у продаж.
"Так увасобілася заява пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова і міністра Крыма Вадзіма Волчанкі, зробленая ў Мінску ў час выстаўкі "Адпачынак 2022", - сказаў Гулы.
Паляцяць самалёты, паедуць цягнікі
Наведваючы мінскую турыстычную выставу "Адпачынак 2022" у сакавіку, Барыс Грызлоў выказаў меркаванне, што цягнік з Мінска ў Сімферопаль мог бы стаць самым зручным варыянтам даехаць да Крыма.
"Мы бачым на выставе вялікую цікавасць да стэнда Рэспублікі Крым. Многія жыхары Беларусі з задавальненнем і раней адпачывалі ў Крыму", - заявіў ён.
Па словах расійскага пасла, летась 9,5 мільёны чалавек наведалі Крым з мэтай адпачынку.
Раней кіраўнік крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў заявіў, што Крым зацікаўлены ў пашырэнні інтэграцыйных сувязей з Беларуссю, у тым ліку і шляхам адкрыцця прамых чыгуначных і авіязносін.
"Беларускія турысты заўсёды былі традыцыйныя для Крыма. Крым заўсёды быў для іх месцам адпачынку. Я абсалютна перакананы, што ў бліжэйшы час паляцяць самалёты і цягнікі паедуць", - сказаў Канстанцінаў.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Міністр: танныя туры ў Крым ёсць, але чамусьці беларусы пра іх не ведаюць
Крым будзе пастаўляць гаючыя гразі ў санаторыі Беларусі
Сімферопаль і Мінск можа звязаць цягнік - Грызлоў