МІНСК, 21 кра - Sputnik. Сума ўрону ад будаўніцтва Польшчай плота на мяжы з Беларуссю складае амаль 52 мільёны беларускіх рублёў, аб гэтым заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення кантролю за работай прыродаахоўнага комплексу, лесагаспадарчай галіны і праблем Чарнобыля КДК Васіль Рудзенік на прэс-канферэнцыі ў чацвер.
"У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам сумесна з вучонымі, прадстаўнікамі міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя была вызначана сума, якая склала 51,8 мільёны беларускіх рублёў (каля 19 мільёнаў долараў)", - цытуе Рудзеніка агенцтва БелТА.
Паводле яго слоў, урон лічылі па некалькіх параметрах: дэградацыя зямель і псаванне глебы, знішчэнне ляснгай подсцілу і ўрадлівага пласта, дэградацыя зямель з-за знішчэння каштоўных лясоў.
Тым не менш, усе негатыўныя наступствы на заканадаўчым узроўні пралічыць нельга, бо ідзе негатыўнае ўздзеянне на жывёл у пушчы. Гэта можна ўбачыць толькі дасведчаным поглядам прыродаахоўных арганізацый на папуляцыі.
Агароджа на мяжы
Калючы плот краіны ЕС сталі будаваць на фоне міграцыйнага крызісу. Яны абвінавацілі беларускія ўлады, што тыя адкрылі мяжу транзіту ў Еўропу мігрантаў з краін Блізкага Усходу.
Польшча збіраецца працягнуць па беларускай мяжы калючы плот ("канцэрціну") даўжынёй 186 кіламетраў, кошт праекта - каля 400 мільёнаў долараў ЗША. На мяжы Літвы з Беларуссю ўстаноўлена ўжо больш за 180 км калючага дроту.
"Канцэрціна" - гэта спіральны металічны бар'ер. Яна зроблена такім чынам, што віткі парамі злучаныя паміж сабой адмысловымі клямарамі. На кожным вітку можа быць да сямі вострых клямараў, якія размешчаны так, што ўпіваюцца ў цела, скуру, чапляюцца за адзенне, поўсць "парушальніка". Жывёлы, трапляючы ў "канцэрціну", пачынаюць біцца і кідацца, атрымліваючы сур'ёзныя траўмы.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Два ласі загінулі з-за "калючкі" на мяжы з Літвой
Навукоўцы патрабуюць у Польшчы спыніць будаўніцтва агароджы на мяжы
WWF лічыць катастрофай для Белавежскай пушчы "калючку" на мяжы