https://bel.sputnik.by/20220126/wwf-lchyts-katastrofay-dlya-belavezhskay-pushchy-kalyuchku-na-myazhy-1059803137.html
WWF лічыць катастрофай для Белавежскай пушчы "калючку" на мяжы
WWF лічыць катастрофай для Белавежскай пушчы "калючку" на мяжы
Sputnik Беларусь
Фонд заклікаў міжнародныя структуры стаць пасрэднікамі ў вырашэнні праблемы гібелі жывёл з-за калючага дроту на мяжы. 26.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-26T17:58+0300
2022-01-26T17:58+0300
2022-01-26T17:58+0300
калючая загарода еўрасаюза
у свеце
мяжа беларусі і польшчы
зубры
мяжа
wwf
жывёлы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1a/1059801874_0:141:2049:1293_1920x0_80_0_0_d6437dc0802c1a80ff6782cf1b57277b.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Загарода з калючага дроту, якую Польшча ўстанавіла на мяжы з Беларуссю, нанясе шкоду дзікай Белавежскай пушчы, дадзеную заяву зрабіла польскае аддзяленне Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF).Такім чынам WWF адрэагаваў на гібель зубра, які параніўся аб калючую загароду на беларуска-польскай мяжы і ад атрыманых траўм памёр.Фонд таксама заклікаў міжнародныя структуры, у тым ліку Еўрапейскую камісію, ЮНЕСКА і ўдзельнікаў Бернскай канвенцыі, стаць пасрэднікамі ў вырашэнні праблемы гібелі жывёл з-за калючага дроту на мяжы.Пасля абвастрэння сітуацыі з мігрантамі ў канцы 2021 года Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэнне ўмацаваць свае межы з Беларуссю калючым дротам. Беларускія пагранічнікі неаднаразова паведамлялі і перадавалі фота і відэа аб загінулых і параненых жывёлах, якія заблыталіся ў "калючцы".Адзін з гучных выпадкаў – загінулы зубр з папуляцыі з польскага боку пушчы. Увосень статак сезонна міграваў у Беларусь, а з надыходам халадоў вяртаўся ў Польшчу да месца зімовага прыкорму.Нагадаем, у аўторак 25 студзеня ў Польшчы пачалося ўзвядзенне капітальнай загароды на мяжы з Беларуссю. Яе даўжыня будзе складаць 186 кіламетраў, а кошт праекта – 1,6 мільярда злотых (каля 400 мільёнаў долараў ЗША). Агароджа будзе праходзіць таксама па тэрыторыі Белавежскай пушчы: будаўнікі ў нацпарку, які ўваходзіць у спісак сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, плануюць высекчы каля тысячы гектараў лесу, абсталююць пляцоўкі для захоўвання матэрыялаў і пракладуць дарогі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220124/polshcha-25-studzenya-pachne-zvyadzenne-agarodzhy-na-myazhy-z-belarussyu-1059746855.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1a/1059801874_0:0:1821:1366_1920x0_80_0_0_695f02535086934e91df78dc8e772075.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, мяжа беларусі і польшчы, зубры, мяжа, wwf, жывёлы
у свеце, мяжа беларусі і польшчы, зубры, мяжа, wwf, жывёлы
WWF лічыць катастрофай для Белавежскай пушчы "калючку" на мяжы
Фонд заклікаў міжнародныя структуры стаць пасрэднікамі ў вырашэнні праблемы гібелі жывёл з-за калючага дроту на мяжы.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Загарода з калючага дроту, якую Польшча ўстанавіла на мяжы з Беларуссю, нанясе шкоду дзікай Белавежскай пушчы, дадзеную заяву зрабіла польскае аддзяленне Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF).
Такім чынам WWF адрэагаваў на гібель зубра, які параніўся аб калючую загароду на беларуска-польскай мяжы і ад атрыманых траўм памёр.
"Польскае аддзяленне WWF асвядомлена аб гібелі зубра, пра што паведамлялі беларускія ўлады і СМІ. Любы фізічны бар’ер такога кшталту будзе мець негатыўнае ўздзеянне на дзікую прыроду і экасістэмы, і яго трэба пазбягаць з пункту гледжання аховы навакольнага асяроддзя", - гаворыцца ў заяве.
Фонд таксама заклікаў міжнародныя структуры, у тым ліку Еўрапейскую камісію, ЮНЕСКА і ўдзельнікаў Бернскай канвенцыі, стаць пасрэднікамі ў вырашэнні праблемы гібелі жывёл з-за калючага дроту на мяжы.
Пасля абвастрэння сітуацыі з мігрантамі ў канцы 2021 года Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэнне ўмацаваць свае межы з Беларуссю калючым дротам. Беларускія пагранічнікі неаднаразова паведамлялі і перадавалі фота і відэа аб загінулых і параненых жывёлах, якія заблыталіся ў "калючцы".
Адзін з гучных выпадкаў – загінулы зубр з папуляцыі з польскага боку пушчы. Увосень статак сезонна міграваў у Беларусь, а з надыходам халадоў вяртаўся ў Польшчу да месца зімовага прыкорму.
Нагадаем, у аўторак 25 студзеня ў Польшчы пачалося ўзвядзенне капітальнай загароды на мяжы з Беларуссю. Яе даўжыня будзе складаць 186 кіламетраў, а кошт праекта – 1,6 мільярда злотых (каля 400 мільёнаў долараў ЗША). Агароджа будзе праходзіць таксама па тэрыторыі Белавежскай пушчы: будаўнікі ў нацпарку, які ўваходзіць у спісак сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, плануюць высекчы каля тысячы гектараў лесу, абсталююць пляцоўкі для захоўвання матэрыялаў і пракладуць дарогі.
На 30 асобін:
пагалоўе зуброў павялічылася ў Белавежскай пушчы