Франсабанк далучыўся да Альфа-Банка

Цяпер Альфа-Банк з'яўляецца правапераемнікам усіх правоў і абавязкаў Франсабанка. Што гэта азначае для щкладчыкаў банка, пакуль невядома.
Sputnik
МІНСК, 4 мая - Sputnik. ААТ "Франсабанк" далучылася да ЗАТ "Альфа-Банк", гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка Беларусі нумар 171 ад 26 красавіка 2022 года. Адпаведны запіс унесены і ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Такім чынам, зараз Альфа-Банк з'яўляецца правапераемнікам усіх правоў і абавязкаў Франсабанка. Што чакае щкладчыкаў Франсабанка, нацыянальны рэгулятар пакуль не паведамляе.
Гэтае рашэнне Нацбанка набывае моц з 4 мая гэтага года. Цяпер пры спробе адкрыць сайт Франсабанка, аўтаматычна загружаецца "альфабанкаўская" старонка.
З 15 красавіка праз Альфа-Банк зноў можна адпраўляць і атрымліваць пераводы ў доларах ЗША. Пры гэтым у прэс-службе банка паведамляюць, што тэрміны пераводаў могуць павялічыцца, бо яны ідуць праз банкі-пасрэднікі.
ЗАТ "Альфа-Банк" - гэта беларускі камерцыйны банк. Ён уваходзіць у структуру кансорцыума "Альфа-Груп" - адной з найбуйнейшых фінансава-прамысловых груп на тэрыторыі СНД.
Па апошніх дадзеных кансорцыуму "Альфа-груп" належыць 99,9% акцый ЗАТ "Альфа-банк". Альфа-Банк (Беларусь) уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых банкаў Беларусі па аб'ёме актываў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Васіль Мацюшэўскі зноў прызначаны старшынёй праўлення банка БелЗЭБ
Недахопы ёсць усюды: Лукашэнка ацаніў банкаўскую сістэму
Мінфін: Беларусь хутка падключаць да UnionPay