Станіслаў Шушкевіч - вядомы палітык, першы старшыня Вярхоўнага савета незалежнай Беларусі і адзін са стваральнікаў СНД, пайшоў з жыцця ў 87 гадоў.
Пра гістарычны адрэзак, на які прыпаў пік палітычнай дзейнасці Шушкевіча, гледачам Sputnik распавёў вядомы эксперт, кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч.
“Жыццё кожнага чалавека трэба ацэньваць у кантэксце таго часу, у якім ён жыве. Большая частка біяграфіі Шушкевіча – таленавітага фізіка, арганізатара навукі тыповая для савецкага часу. Хто ведае, якіх вяршыняў ён дасягнуў бы ў навуковай сферы, але палітызацыя грамадства ў 80-х захапіла і будучага першага кіраўніка новай Беларусі", - разважае суразмоўца Sputnik.
Па словах Мяжэвіча, Шушкевіч з'яўляўся носьбітам той ідэалогіі, якая была папулярная спачатку пры абнаўленні СССР, затым пры яго замене і на світанку набыцця незалежнасці постсавецкіх рэспублік.
"Шушкевіч шчыра верыў у тое, што казаў. Колькі людзей станавіліся з камуністаў дэмакратамі, потым нацыяналістамі, а потым рэлігійнымі патрыётамі. Шушкевіч быў чалавекам тых перакананняў, якія ён, можа, спавядаў з дзяцінства (каток рэпрэсій прайшоў і праз яго сям'ю), гэтыя ідэі ён рэалізоўваў, і, у пэўнай ступені, рэалізаваў", - адзначыў Мяжэвіч.
Відэакаментар вядомага расійскага эксперта Мікалая Мяжэвіча глядзіце на Sputnik Беларусь.
Таксама на Sputnik:
Памёр экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч
Шушкевіч прапанаваў пазбавіць рускую мову ў Беларусі статусу дзяржаўнай
Якім павінен быць суверэнітэт: выпрабаванне часам