МІНСК, 5 мая - Sputnik. Футбалісты мадрыдскага "Рэала" вырвалі ў англійскай каманды "Манчэстэр Сіці" пуцёўку ў фінал Лігі чэмпіёнаў.
Першая палова гульні на "Санцьяга Бернабеу" прайшла на роўных: ніхто з гульцоў не здолеў вызначыцца голам. Пасля перапынку англічанам удалося завалодаць ініцыятывай, і ў выніку, на 71-й хвіліне матчу футбаліст Рыяд Марэз забіў мяч у вароты супернікаў.
Аднак ім не ўдалося доўга ўтрымліваць гэтую перавагу, і ў канцы асноўнага часу матчу іспанскія футбалісты перахапілі ініцыятыву - літаральна, за дзве хвіліны Радрыга здолеў двойчы забіць мяч у вароты, перавёўшы лік гульні на сваю карысць (2:1).
У пачатку дадатковага часу футбалісты "Рэала" працягнулі сваю атаку і зарабілі пенальці. Гэтым шанцам забіць скарыстаўся лепшы бамбардзір лігі Карым Бензема. Такім чынам лік стаў 3:1. Гэтую розніцу ў два мячы іспанскім гульцам удалося захаваць да канца сустрэчы.
На мінулым тыдні ў Манчэсцеры англійская каманда атрымала перамогу над сапернікамі з Мадрыда з мінімальнай розніцай у ліку - 4:3. Што тычыцца іншага паўфіналу, то там футбалістам "Ліверпуля" ўдалося двойчы перайграць сваіх сапернікаў з "Вільярэала".
Цяпер у фінальным паядынку Лігі чэмпіёнаў 28 мая на "Стад дэ Франс" у Парыжы сустрэнуцца "Ліверпуль" і "Рэал".
Мінулыя гады "Ліверпуль" шэсць разоў станавіўся пераможцам галоўнага кантынентальнага турніру, а яшчэ ў трох фіналах ён цярпеў паражэнне. "Рэал" з'яўляецца самым тытулаваным клубам Старога Свету - ён 13 разоў выйграваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. Акрамя таго, мадрыдская каманда тры разы ўступала ў вырашальных матчах Лігі Чэмпіёнаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Чэлсі" праз дзевяць гадоў выйграў Лігу чэмпіёнаў
Каляндар спартыўных мерапрыемстваў працягвае развальвацца