МІНСК, 8 мая – Sputnik. Прыхільнікі неанацысцкай групоўкі "Маньяки Культ Убийства" (М.К.У.), якія планавалі ўчыніць тэракты і масавыя забойствы на тэрыторыі Расіі да Дня Перамогі, затрыманы ў Маскве, паведамілі ў Федэральнай службе бяспекі РФ.
"Супрацоўнікамі ФСБ і МУС Расіі ў Маскве затрыманы прыхільнікі неанацысцкай групоўкі "Маньяки Культ Убийства" пры спробе жыўцом спаліць бяздомных з дапамогай "кактэйляў Молатава", – паведамілі ў ведамстве.
Па дадзеных службы, затрыманыя дзейнічалі па заданні грамадзяніна Украіны Ягора Краснова, які з’яўляецца лідарам групоўкі М.К.У. Іх мэтай было здзейсніць шэраг тэрактаў і масавых забойстваў на тэрыторыі РФ да 9 мая. Паводле інфармацыі ФСБ, удзельнікі групы збіраліся распаўсюджваць у інтэрнэце відэа з падпалам, каб палохаць насельніцтва і прыцягваць новых прыхільнікаў у арганізацыю.
"Акрамя таго, радыкалы маюць дачыненне да серыі нападзенняў на мігрантаў з выкарыстаннем халоднай зброі і спецыяльных сродкаў", - дадалі ў спецслужбе.
Па дадзеных сілавых структур, Ягора Краснова курыруюць спецслужбы Украіны, іх мэта – паступова ўцягваць моладзь у тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць, распаўсюджваць неанацысцкую ідэалогію, а таксама дэстабілізаваць працу органаў улады РФ шляхам здзяйснення тэрактаў і рэзанансных злачынстваў.
Затрыманні прыхільнікаў М.К.У. у РФ
Упершыню аб затрыманні прыхільнікаў М.К.У. у Расіі Федэральная служба бяспекі паведаміла ў сакавіку 2021 года: тады было затрымана 14 неанацыстаў – 13 у Геленджыку, яшчэ адзін – у Яраслаўлі. Пасля неаднаразова паведамлялася аб затрыманні прадстаўнікоў групоўкі ў іншых гарадах па ўсёй Расіі, у тым ліку ў Падмаскоўі, Анапе і Чыце.
Больш за ўсё прыхільнікаў М.К.У. спецслужбе ўдалося затрымаць у снежні 2021 года – адразу 106 чалавек у розных гарадах. Самога Ягора Краснова завочна арыштаваў Басманны суд па абвінавачанні ў забойстве дзвюх і больш асоб.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Берліне папярэдзілі тэракт у дачыненні да расійскіх журналістаў
Сенатары адобрылі праект закона аб смяротным пакаранні за замах на тэракт
У Расіі прадухілілі серыю тэрактаў
Лукашэнка назваў краіны, якія фінансавалі тэракты ў Беларусі
Гуцэрыеў ніколі не плаціў тэрарыстам за заложнікаў, заявіў відавочца падзей