МІНСК, 8 мая – Sputnik. У Беларусі збіраюцца ўвесці рытуалы ўшанавання дзяржаўных сімвалаў на ўсіх узроўнях адукацыі, заявіў кіраўнік Міністэрства адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.
Кожны год у другую нядзелю мая ў рэспубліцы святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага.
Іванец паведаміў журналістам, што Мінадукацыі збіраецца праводзіць рытуалы ўшанавання дзяржсімвалаў, пачынаючы ад дзіцячага садка і заканчваючы ўніверсітэтам, установамі дадатковай адукацыі.
"Гэта нашы сімвалы, гэта аснова нашай дзяржаўнасці. Сёння нашы маладыя людзі шануюць, разумеюць, што гэта сапраўды нашы сцяг, герб, з упэўненасцю глядзяць у будучыню", - цытуе БелТА кіраўніка міністэрства.
Лукашэнка пра флаг
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі з нагоды свята, заявіў, што сучасныя дзяржсімвалы ўвасабляюць суверэнітэт і нацыянальнае адзінства Беларусі.
Паводле яго слоў, гэтыя сімвалы былі народжаны ў нетрах народнай культуры ў эпоху глабальных узрушэнняў і ломкі сусветнага парадку.
"З гэтымі сімваламі нарадзіліся і выраслі пакаленні людзей, звязаных гістарычнай памяццю, якія і сёння, у самыя вострыя перыяды, дапамагаюць прадаўжаць выбраны народам шлях, пераадольваючы нашы выклікі і перашкоды", - дадаў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка распавёў, чаму лічыць непрымальнымі бчб-сцяг і герб "Пагоня"
У Віцебску адзначылі дзень сцяга і герба Беларусі – відэа
У золаце і срэбры: закон аб дзяржсімвалах Беларусі ўступіў у сілу