Беларусь будзе ўсяляк падтрымліваць Расію – Лукашэнка

Ніхто не хоча вайны, аднак краіны Захаду зрабілі ўсё для таго, каб яна адбылася, упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Беларусь будзе ўсяляк падтрымліваць Расію, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення ў Мінску з нагоды святкавання 77-годдзя Перамогі.
"Беларусы не маюць права не падтрымліваць Расію. Мы заўсёды былі разам, мы заўсёды былі адзіныя. У вас не атрымаецца нас разарваць на кавалкі і раз’яднаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што беларусы не з’яўляюцца агрэсарамі, але будуць аказваць падтрымку Расіі. Па словах кіраўніка дзяржавы, на беларусаў і расіян, якія зноў вядуць барацьбу з сусветным злом, глядзяць мільярды людзей.
"Ніхто з вас не хоча вайны, але еўрапейскія сталіцы зрабілі ўсё, каб яна адбылася. Цяпер ужо далёка не сакрэт, што ўвесь заходні свет ваюе супраць Расіі ва Украіне. А нас папракае ў тым, што мы падтрымліваем Расію", - сказаў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што беларусы не маюць ні юрыдычнага, ні маральнага права не падтрымліваць Расію.
"Мы заўсёды былі разам, мы заўсёды былі адзіныя", - падкрэсліў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Акцыя "Бяссмертны полк" у Маскве – прамая трансляцыя
Не спрабуйце размаўляць з намі з пазіцыі сілы – Лукашэнка папярэдзіў НАТА
На пасла Расіі ў Польшчы напалі на могілках савецкіх воінаў у Варшаве
Пуцін: Расія дала папераджальны адпор агрэсіі
Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве – відэа
Лукашэнка: перамога ў ВАВ стала часткай нацыянальнай ідэі Беларусі
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі