Пуцін: Расія дала папераджальны адпор агрэсіі
10:41 09.05.2022 (абноўлена: 15:44 28.06.2022)
© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на ваенным парадзе ў гонар 77-й гадавіны Перамогі ў ВАВ
© Sputnik / POOL
/ Падпісацца
НАТА робіць ваеннае асваенне тэрыторый, якія прылягаюць да Расіі, усё гаварыла аб тым, што сутыкненне будзе непазбежным, падкрэсліў расійскі лідар.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Расія дала папераджальны адпор агрэсіі, гэта было адзінае правільнае рашэнне, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы на Парадзе Перамогі ў панядзелак у Маскве.
"Мы бачылі, як разгортваецца ваенная інфраструктура, як пачалі працаваць сотні замежных дарадцаў, ішлі рэгулярныя пастаўкі самай сучаснай зброі з краін НАТА. Небяспека расла з кожным днём. Расія дала папераджальны адпор агрэсіі – гэта было змушанае, своечасовае і адзіна правільнае рашэнне, рашэнне суверэннай, моцнай і самастойнай краіны", - сказаў Пуцін.
Гаворачы аб перадумовах спецаперацыі РФ на Украіне Пуцін адзначыў, што краіны НАТА вялі падрыхтоўку нападзення на Крым і не хацелі пачуць Расію. А ў Кіеве ішла размова аб набыцці ядзернай зброі.
"Краіны НАТА не захацелі нас пачуць, а гэта значыць, што на самай справе ў іх былі зусім іншыя планы, і мы гэта бачылі. У адкрытую ішла падрыхтоўка да чарговай карнай аперацыі на Данбасе, уварвання на нашы гістарычныя землі, уключаючы Крым", - падкрэсліў расійскі лідар.
Непазбежнасць сутыкнення
Расійскі лідар заўважыў, што НАТА пачала ваеннае асваенне тэрыторый, якія прылягяюць да Расіі, і тое, што адбываецца каля меж гаварыла аб тым, што сутыкненне было б непазбежным.
"Блок НАТА пачаў актыўнае ваеннае асваенне тэрыторый, якія прылягаюць да нас. Такім чынам планамерна стваралася абсалютная непрымальная для нас пагроза, прычым непасрэдна каля нашых меж. Усё гаварыла аб тым, што сутыкненне з неанацыстамі, бандэраўцамі, на якія ЗША і малодшыя кампаньёны зрабілі стаўку, будзе непазбежным", - заявіў Пуцін.
Вы змагаецеся за Радзіму
Прэзідэнт звярнуўся і да вайскоўцаў і апалчэнцаў Данбаса, якія прымаюць удзел у спецаперацыі. Ён сказаў, што ідзе бітва за тое, каб у свеце не было месца катам, нацыстам і карнікам.
"Вы змагаецеся за Радзіму, за яе будучыню, за тое, каб ніхто не забыўся ўрокаў Другой сусветнай, каб у свеце не было месца катам, карнікам і нацыстам", - сказаў Пуцін.
Ён адзначыў, што зараз расійскія байцы розных нацыянальнасцей прыкрываюць адзін аднаго ў баі ад мін і асколкаў, як родныя браты, у гэтым і ёсць сіла Расіі.
"Вялікая, нязломная сіла нашага адзінага шматнацыянальнага народа. Сёння вы абараняеце тое, за што змагаліся бацькі, дзяды, прадзеды. Для іх вышэйшым сэнсам жыцця заўсёды былі дабрабыт і бяспека Радзімы", - падкрэсліў Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве – відэа
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі
Беларусы прыехалі ў Маскву для ўдзелу ў Бяссмертным палку – відэа
Лукашэнка павіншаваў беларусаў і замежных лідараў з Днём Перамогі
VR-рэканструкцыя і фотавыстава: Sputnik зноў запусціў спецпраекты ў Брэсцкай крэпасці
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску
Фотафакт: кіраўнік МУС усклаў вянок каля Кургана Славы