https://bel.sputnik.by/20220508/putsn-pavnshava-ldara--narody-zamezhnykh-dzyarzha-z-dnm-peramog-1062534833.html
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі
Sputnik Беларусь
Уладзімір Пуцін перадаў словы шчырай удзячнасці ветэранам фронту і тылу, пажадаў ім добрага здароўя, дабрабыту і даўгалецця. 08.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-08T12:28+0300
2022-05-08T12:28+0300
2022-05-08T12:39+0300
уладзімір пуцін
дзень перамогі
віншаванне
прэзідэнт
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060407158_0:0:3095:1742_1920x0_80_0_0_c65b920dcdcb1ce53b03b69b12020790.jpg
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі, паведамілі ў прэс-службе Крамля.У прыватнасці, віншавальныя тэлеграмы былі дасланы лідарам і грамадзянам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, Данецкай і Луганскай народных Рэспублік, а таксама народам Грузіі і Украіны.Асабліва адзначаецца, што трэба "захоўваць і перадаваць нашчадкам праўду аб падзеях ваенных гадоў, агульныя духоўныя каштоўнасці і традыцыі брацкага сяброўства".Уладзімір Пуцін пажадаў новым пакаленням быць вартымі памяці сваіх бацькоў і дзядоў.Асаблівыя словы прэзідэнт адрасаваў кіраўнікам Данецкай і Луганскай народных рэспублік. У віншавальных пасланнях гаворыцца, што сёння вайскоўцы РФ, ДНР і ЛНР, як і іх продкі, "плячом да пляча ваююць за вызваленне роднай зямлі ад нацысцкай брыдоты".Звяртаючыся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзян Украіны, Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што рэванш ідэйных нашчадкаў тых, хто быў адолены ў Вялікай Айчыннай вайне, недапушчальны."Шчыра жадаю украінскім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны душэўнай стойкасці, добрага здароўя і даўгалецця, а ўсім жыхарам Украіны – мірнай і справядлівай будучыні", - гаворыцца ў звароце Уладзіміра Пуціна.Прэзідэнт РФ таксама перадаў словы шчырай падзякі ветэранам фронту і тылу ўсіх краін, пажадаў ім добрага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060407158_108:0:2839:2048_1920x0_80_0_0_055d3f1f48ece9d49f54ca943ff250b4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, дзень перамогі, віншаванне, прэзідэнт, расія
уладзімір пуцін, дзень перамогі, віншаванне, прэзідэнт, расія
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі
12:28 08.05.2022 (абноўлена: 12:39 08.05.2022) Уладзімір Пуцін перадаў словы шчырай удзячнасці ветэранам фронту і тылу, пажадаў ім добрага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
У прыватнасці, віншавальныя тэлеграмы былі дасланы лідарам і грамадзянам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, Данецкай і Луганскай народных Рэспублік, а таксама народам Грузіі і Украіны.
"Сёння агульны абавязак – не дапусціць адраджэння нацызму, які прынёс столькі пакут людзям розных краін", - падкрэсліваецца ў пасланнях.
Асабліва адзначаецца, што трэба "захоўваць і перадаваць нашчадкам праўду аб падзеях ваенных гадоў, агульныя духоўныя каштоўнасці і традыцыі брацкага сяброўства".
Уладзімір Пуцін пажадаў новым пакаленням быць вартымі памяці сваіх бацькоў і дзядоў.
Асаблівыя словы прэзідэнт адрасаваў кіраўнікам Данецкай і Луганскай народных рэспублік. У віншавальных пасланнях гаворыцца, што сёння вайскоўцы РФ, ДНР і ЛНР, як і іх продкі, "плячом да пляча ваююць за вызваленне роднай зямлі ад нацысцкай брыдоты".
"Як і ў 1945 годзе, перамога будзе за намі", - выказаў упэўненасць расійскі лідар.
Звяртаючыся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзян Украіны, Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што рэванш ідэйных нашчадкаў тых, хто быў адолены ў Вялікай Айчыннай вайне, недапушчальны.
"Шчыра жадаю украінскім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны душэўнай стойкасці, добрага здароўя і даўгалецця, а ўсім жыхарам Украіны – мірнай і справядлівай будучыні", - гаворыцца ў звароце Уладзіміра Пуціна.
Прэзідэнт РФ таксама перадаў словы шчырай падзякі ветэранам фронту і тылу ўсіх краін, пажадаў ім добрага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь VR-рэканструкцыя і фотавыстава: Sputnik зноў
запусціў спецпраекты ў Брэсцкай крэпасціБольш за 200 машын прынялі
ўдзел у аўтапрабегу да 9 мая ў Брэсце
З канцэртамі, феерверкам, але без парада:
як пройдзе 9 Мая ў Мінску