Шэсце стартавала ад Кастрычніцкай плошчы ў беларускай сталіцы ў напрамку плошчы Перамогі. Яно аб’ядноўвае не толькі розныя пакаленні, але і ўсе патрыятычныя арганізацыі рэспублікі, сярод іх і ўдзельнікі акцыі "Бессмяротны полк".
Удзельнікі нясуць з сабой фатаграфіі сваіх загінулых у Вялікую Айчынную вайну салдат, прыйшлі на шэсце і родныя ўдзельнікаў падзей у Афганістане, баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.
У акцыі бяруць удзел і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў, якія самі праявілі патрыятызм і выказалі жаданне прыйсці на шэсце.
Першая акцыя "Бесмяротны полк" у Мінску прайшла ў 2015 годзе, тады яна яшчэ была неафіцыйная, проста сабраліся людзі з партрэтамі сваіх продкаў-ваенных. Самы шматлікі "Бесмяротны полк" сабраўся ў Мінску ў 2017 годзе – тады было каля шасці тысяч чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве – відэа
Лукашэнка павіншаваў беларусаў і замежных лідараў з Днём Перамогі
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску
Пуцін павіншаваў лідараў і народы замежных дзяржаў з Днём Перамогі
Удзельнік шэсця на Краснай плошчы з Беларусі: гэта мая місія