МЗС РФ: рашэнне Літвы прызнаць Расію "краінай-тэрарыстам" – экстрэмісцкае

Сейм Літвы напярэдадні прыняў рэзалюцыю аб прызнанні Расіі дзяржавай, якая "падтрымлівае і ажыццяўляе тэрарызм".
Sputnik
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Рашэнне сейма Літвы аб прызнанні Расіі "дзяржавай-тэрарыстам" з’яўляецца экстрэмісцкім, аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага міністэрства замежных спраў Марыя Захарава.
Яна лічыць, што такі крок Літвы з’яўляецца "па вялікім рахунку экстрэмісцкім".
"На працягу апошніх дзесяцігоддзяў мы неаднаразова бачылі супрацьзаконныя, агрэсіўныя дзеянні НАТА, якія прыводзілі да вялікіх чалавечых ахвяр", – сказала Захарава ў эфіры радыё Sputnik.
А ўсе тыя краіны, якія вырашаюцца на такія крокі, якраз і ўваходзяць у НАТА, дадала яна.
Пры гэтым прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліла, што гэта не мае, на яе думку, ніякага дачынення да жадання гэтых краін урэгуляваць складаную сітуацыю ва Украіне.
Захарава таксама лічыць, што да гэтага трэба ставіцца як да элемента правакацыі.
Нагадаем, што напярэдадні Сейм Літвы прызнаў Расію "краінай-тэрарыстам" з-за сітуацыі ва Украіне. За гэтую рэзалюцыю прагаласавалі ўсе 128 прысутных дэпутатаў.

Напружанасць у адносінах

Адносіны Расіі і Літвы абвастрыліся з-за спецаперацыі Расіі на Украіне, якая пачалася 24 лютага, пасля прызнання РФ незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У пачатку красавіка МЗС Літвы аб’явіла аб закрыцці генеральнага консульства ў Клайпедзе. Акрамя таго, Літва панізіла ўзровень дыпламатычных адносін з Расіяй і выслала расійскага пасла.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Літва працягнула рэжым надзвычайнага становішча з-за сітуацыі ва Украіне
Лукашэнка: Ландсбергісы, Лінкявічусы і іншыя – гэта пена, яна схлыне
Літва і Латвія паніжаюць узровень дыпламатычных адносін з Расіяй
Літва спыніла імпарт прыроднага газу з Расіі
Літва да восені завершыць будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю