МІНСК, 12 мая – Sputnik. Цана на яблыкі ў параўнанні з сакавіком вырасла ў красавіку на 33,77%, на цукар-пясок на 41,56%, а на капусту цана вырасла амаль у два разы – на 95,98%, такія дадзеныя размешчаны ў табліцы індэксаў спажывецкіх цэн, апублікаванай на сайце Нацстата.
Больш чым на 10% у красавіку выраслі ў параўнанні з сакавіком цэны на ікру (рост склаў 10,23%), акрамя ікры ласасёвых рыб, якая наадварот патаннела на 4,89%.
Молатая кава падаражэла на 11,88%. Цэны на мюслі і іншыя сухія сняданкі выраслі па рэспубліцы на 10,49%. Маянэз стаў даражэйшым на 11,49%, сода – на 15,29%.
На 13,17% падрос кошт агародніны ў цэлым. Акрамя капусты, адчувальна для кашалькоў беларусаў падаражэлі агуркі (на 9,89%) і замарожаная агародніна (на 8,47%).
На астатнюю агародніну, па якой Нацстат збірае дадзеныя (цыбуля рэпчатая, буракі, морква, памідоры, часнок, салодкі перац), цэны ў параўнанні з сакавіком выраслі не моцна. Больш за ўсё падаражэў лук – на 3,89%.
Таматы і салодкі перац і зусім патаннелі ў параўнанні з сакавіком на 15,34% і 2,81% адпаведна, але тут варта дадаць, што ў сакавіку памідоры і перац моцна даражэлі і на ўзровень лютага цана на іх яшчэ не вярнулася.
Трохі патаннела ў красавіку і садавіна: грушы на – 1,63%, вінаград – на 4,04%, цытрусавыя – на 6,58%, бананы – на 6,60%.
Нагадаем, што Нацстат разлічвае індэкс спажывецкіх цэн зыходзячы з вынікаў выбарачнага дзяржаўнага статыстычнага назірання.
Напярэдадні міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, каментуючы сітуацыю з ростам цэн на агародніну, адзначыў, што яна ўпадзе, калі будзе працягвацца ўмацаванне беларускага і расійскага рубля, да таго ж на рух цэн уніз паўплывае новы ўраджай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь забяспечвае сябе амаль усімі неабходнымі прадуктамі - Брыло
Цэны на лекі вырастуць - Міністэрства аховы здароўя
Беларусь плануе нарасціць экспарт харчавання да $8 млрд да 2025 года
Знята забарона на ўвоз некаторай гародніны і садавіны ў Беларусь
Якія тавары патаннелі ў Беларусі ў красавіку, расказалі ў МАРГ