https://bel.sputnik.by/20220426/znyata-zabarona-na-voz-nekatoray-garodnny--sadavny--belarus-1062288561.html
Знята забарона на ўвоз некаторай гародніны і садавіны ў Беларусь
Знята забарона на ўвоз некаторай гародніны і садавіны ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Харчовае эмбарга Беларусь увяла з 1 студзеня ў адказ на санкцыі краін Захаду, у забароненым спісе знаходзілася больш за 20 пазіцый. 26.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-26T12:20+0300
2022-04-26T12:20+0300
2022-04-26T12:20+0300
харчовае эмбарга
садавіна і гародніна
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104073/73/1040737378_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_a3390fbfb3d46a94cd8cd7646edeeaaa.jpg
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Урад Беларусі прыняў рашэнне змякчыць контрсанкцыі і дазволіць завозіць у рэспубліку некаторыя тавары з заходніх краін, адпаведная пастанова ўрада ад 22 красавіка нумар 245 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.Цяпер, згодна з дакументам, пастаўляць у Беларусь можна арэхі, кабакі, салату-латук, струковы перац, баклажаны, салатную гародніну, яблыкі і грушы (за выключэннем груш, якія прызначаны для стварэння сідру).Пастанова набыла моц з моманту апублікавання.Нагадаем, што Беларусь з 1 студзеня 2022 года ўвяла эмбарга на многія харчовыя тавары, якія ўвозіліся з заходніх "недружалюбных" краін. У пералік "забаронкі" акрамя "малочкі" трапілі свініна, субпрадукты, садавіна і арэхі, агародніна, каўбасы, а таксама кандытарскія вырабы.Усяго ў спісе каля 20 груп прадуктаў.Рот коштаў на гароднінуЗ пачатку 2022 года самы істотны рост коштаў паказалі гародніна і садавіна.Абсалютнымі антырэкардсменамі сталі капуста, буракі і перац. Цяпер на паліцах у крамах палова садавінагароднінай прадукцыі - імпартная.На рост яе кошту, у прыватнасці, паўплывала пагаршэнне паставак праз санкцыі, павелічэнне транспартных выдаткаў і паслабленне нацыянальнай валюты. Да прыкладу, капуста (у краме яна ў асноўным узбекская) зараз каштуе 4 рублі 99 капеек. Тры месяцы таму цана была 2 рублі 19 капеек.>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104073/73/1040737378_213:0:1920:1280_1920x0_80_0_0_1820b67c8c43b772dad324e2c66a3274.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
харчовае эмбарга, садавіна і гародніна, санкцыі
харчовае эмбарга, садавіна і гародніна, санкцыі
Знята забарона на ўвоз некаторай гародніны і садавіны ў Беларусь
Харчовае эмбарга Беларусь увяла з 1 студзеня ў адказ на санкцыі краін Захаду, у забароненым спісе знаходзілася больш за 20 пазіцый.
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Урад Беларусі прыняў рашэнне змякчыць контрсанкцыі і дазволіць завозіць у рэспубліку некаторыя тавары з заходніх краін, адпаведная пастанова ўрада ад 22 красавіка нумар 245 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Цяпер, згодна з дакументам, пастаўляць у Беларусь можна арэхі, кабакі, салату-латук, струковы перац, баклажаны, салатную гародніну, яблыкі і грушы (за выключэннем груш, якія прызначаны для стварэння сідру).
Пастанова набыла моц з моманту апублікавання.
Нагадаем, што Беларусь з 1 студзеня 2022 года ўвяла эмбарга на многія харчовыя тавары, якія ўвозіліся з заходніх "недружалюбных" краін. У пералік "забаронкі" акрамя "малочкі" трапілі свініна, субпрадукты, садавіна і арэхі, агародніна, каўбасы, а таксама кандытарскія вырабы.
Усяго ў спісе каля 20 груп прадуктаў.
З пачатку 2022 года самы істотны рост коштаў паказалі гародніна і садавіна.
Абсалютнымі антырэкардсменамі сталі капуста, буракі і перац. Цяпер на паліцах у крамах палова садавінагароднінай прадукцыі - імпартная.
На рост яе кошту, у прыватнасці, паўплывала пагаршэнне паставак праз санкцыі, павелічэнне транспартных выдаткаў і паслабленне нацыянальнай валюты. Да прыкладу, капуста (у краме яна ў асноўным узбекская) зараз каштуе 4 рублі 99 капеек. Тры месяцы таму цана была 2 рублі 19 капеек.
Якія
тавары патаннелі ў Беларусі ў красавіку, расказалі ў МАРГ
Цэны на прадукты харчавання растуць - Белдзяржхарчпрам
Улады прыпынілі
экспарт цукру з Беларусі