Без пасрэднікаў: Беларусь будзе прадаваць калійныя ўдабрэнні ў Бразілію

Амаль 20% імпартных калійных удабрэнняў на бразільскім рынку беларускай вытворчасці – яны экспартуюцца туды на самых выгадных умовах.
Sputnik
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Беларусь паставіла ў Бразілію каля 612 тысяч тон калійных удабрэнняў, пры гэтым сярэдні кошт айчынных удабрэнняў на 60% ніжэйшы, чым у Расіі і Канады, заявіў пасол Беларусі ў Бразіліі Сяргей Лукашэвіч.
Паводле яго інфармацыі, са студзеня па сакавік гэтага года на рынак Бразіліі было адгружана звыш 600 тысяч тон хлорыстага калію беларускай вытворчасці, амаль 660 тысяч тон з Расіі і 719 тысяч тон – з Канады.

"Гэтыя краіны, як і ў мінулым годзе, застаюцца лідарамі паставак калійных удабрэнняў у Бразілію, утвараючы так званую вялікую тройку", - сказаў дыпламат у інтэрв’ю мясцовай газеце Correio Braziliense, тэкст якога размешчаны на сайце МЗС Беларусі.

Пасол падкрэсліў, што айчынныя ўдабрэнні экспартуюцца туды на вельмі выгадных умовах. Так, сярэдні кошт беларускага калію ў 2022 годзе, паводле яго інфармацыі, быў на 60% ніжэйшы, чым удабрэнняў з Расіі і Канады. Ён таксама адзначыў, што замяніць беларускі калій на бразільскім рынку нерэальна, бо ён складае амаль 20% усяго бразільскага рынку.
Транзіт гэтай прадукцыі ў Бразілію праз марскі порт Клайпеда быў прыпынены 1 лютага 2022 года. Гэта было рашэнне літоўскага ўраду, і, як лічыць пасол, зробленае з абсалютна выдуманых палітычных прычын.
Паводле слоў Лукашэвіча, гэтыя меры, накіраваныя супраць транзіту беларускага калію праз Літву, не звязаны са спецаперацыяй Расіі ў Данбасе. У аснове санкцый ляжыць непрызнанне ЗША і ЕС вынікаў выбараў прэзідэнта, якія адбыліся ў жніўні 2020 года ў Беларусі. Пасля гэтага і пачаліся варожыя дзеянні гэтых краін, каб нанесці ўрон тым дзяржавам, якія залежаць ад калійных удабрэнняў з Беларусі. Да такіх краін адносяцца Бразілія, Кітай і Індыя.
У сувязі з гэтым беларускі бок разам з бразільскімі ўладамі разглядае магчымыя варыянты. Так, у красавіку гэтага года дэлегацыя Беларусі правяла шэраг важных перагавораў.

"Аднаўленне паставак калію з Беларусі ў Бразілію, безумоўна, прывядзе да значнага зніжэння цэн на бразільскім рынку на гэты від удабрэнняў і сабекошту сельскагаспадарчай прадукцыі. Беларусь гуляе на паніжэнне цэн на калійныя ўдабрэнні. Некаторыя краіны абяцаюць дапамагчы з закупкай удабрэнняў. Але ёсць розніца паміж пакупкай тоны за 1000 рэалаў або за 5000 рэалаў", - адзначыў дыпламат.

Дыпламат падкрэсліў, што раней пастаўкі беларускіх удабрэнняў вяліся праз пасрэднікаў.
"Калі палітычная сітуацыя вакол іх ускладнілася, пасрэднікі не змаглі яе вырашыць, паколькі ў выніку не былі зацікаўлены ў рацыянальнай цане калію на бразільскім рынку, а таксама з-за палітычнага ціску з боку ЗША і ЕС", - сказаў ён.

Санкцыі

Санкцыі, якія датычацца беларускага калію, былі ўведзены шэрагам краін у сакавіку бягучага года. Так, з 1 красавіка спыніў закупку калію ў Беларусі буйны вытворца сельгасудабрэнняў з Нарвегіі Yara.
Да гэтага беларускія прадпрыемствы калійнай галіны былі ўключаны ў санкцыйны спісак ЗША. Акрамя таго, транзіт па сваёй тэрыторыі ў парты ўдабрэнняў з Беларусі спыніла Літва.
Пазней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка паведаміў, што "Беларуськалій" у сувязі з санкцыямі сутыкнуўся з цяжкасцямі са збытам удабрэнняў і спрабуе перабудаваць лагістычныя ланцужкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Як ва ўмовах санкцый выжываюць беларускія нафтавікі і калійшчыкі?
МЗС: санкцыі на беларускі калій выклікалі рост сусветных цэн на прадукты харчавання
Беларускі калій пойдзе ў Расію
Дастаць суседа: колькі страцяць Беларусь і Літва ў "калійнай вайне"
Нарвежская кампанія Yara спыніць закупку калію ў Беларусі