Сабаленка прайграла першай ракетцы свету на турніры ў Рыме

Беларуская спартсменка паспяхова прайшла ўсе стадыі турніру, але ў паўфінале ўступіла больш вопытнай тэнісістцы.
Sputnik
МІНСК, 14 мая – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№8 у рэйтынгу WTA) у паўфінале прайграла першай ракетцы свету і выбыла з прэстыжнага турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме, паведамляе Sрutnik.
Да гэтага Сабаленка абыграла кітаянку Чжан Шуай (42), амерыканак Джэсіку Пегулу (11) і Аманду Анісімаву (32). У суботу яна сустрэлася з першай ракеткай свету, полькай Ігай Свёнтэк. Сустрэча прайшла дастаткова сумна для беларускі. Першая ракетка свету захапіла ініцыятыву і не пакінула ніводнага шансу на поспех.
Сабаленка змагла адыграць толькі тры гейма і ўступіла – 2:6, 1:6. Матч доўжыўся 1 гадзіну 18 хвілін.
Сабаленка знаходзілася ў топ-5 WTA з 10 мая 2021 года. Яшчэ ў лютым бягучага года яна займала другі радок рэйтынгу, але імкліва пачала здаваць пазіцыі. На гэты момант тэнісістка толькі на восьмым месцы.
Яшчэ дзве беларускі – Аляксандра Сасновіч (50) і Вікторыя Азаранка (16) раней пакінулі турнір. Экс-першая ракетка свету адолела калумбійку Марыё Асорыя-Серана (58-я) і швейцарку Вікторыю Галубіч (56-я), але не змагла ў 1/8 фіналу спаборніцтваў справіцца з полькай Ігай Свёнтэк (1). Сасновіч выбыла ў 1/16 фіналу.
Турнір у Рыме з прызавым фондам больш за 2,5 мільёна еўра завершыцца 15 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Сасновіч прайграла на тэнісным турніры ў Рыме
Сабаленка ўпершыню за год пакіне топ-5 сусветнага рэйтынгу WTA
Першая ракетка свету Барці аб'явіла аб завяршэнні кар'еры
Беларускіх тэнісістаў адхілілі ад удзелу ва Уімблдоне
Івашка ўмацаваў пазіцыі ў рэйтынгу АТР