МІНСК, 15 мая – Sputnik. Мінлясгас у сваім афіцыйным Telegram-канале паведаміў, што ўсе планавыя высечкі прыпыняюцца ў Беларусі.
Справа ў тым, што лес моцна пацярпеў ад ураганнага ветра 12 мая. Па папярэдняй інфармацыі, распрацоўцы падлягаюць каля аднаго мільёна кубаметраў лесу. У гэтых аб’ёмах не ўлічаны выбарачныя санітарныя высечкі і ўборка захламленасці.
Чакаецца, што найбліжэйшым часам у найбольш пацярпелыя лясгасы – Горацкі, Клімавіцкі і Чэрыкаўскі – адправяць людзей з іншых лясгасаў рэспублікі.
"Пры гэтым кіраўніцтвам галіны пастаўлена задача забяспечыць для работнікаў дастойныя бытавыя ўмовы: пражыванне, харчаванне і гэтак далей", - гаворыцца ў паведамленні.
Неспакойны май
Цёплае, але легкадумнае надвор’е ўсталявалася ў Беларусі на мінулым тыдні. Актыўныя атмасферныя франты прынеслі ў краіну цэлы букет неспрыяльных і небяспечных метэаралагічных з’яў. Так, ураган, які абрынуўся на рэспубліку, прывёў да істотных разбурэнняў і пакінуў без электраэнергіі шэраг населеных пунктаў. Былі зафіксаваны і няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам.
На суботу зноў аб’яўлены жоўты ўзровень небяспекі з-за моцнага парывістага ветру.
У МНС папярэдзілі, што ўмовы надвор’я могуць прывесці да хуткага распаўсюджвання прыродных пажараў, пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, адключэння электрычных падстанцый. Таксама з-за ветру могуць абрынуцца слаба ўмацаваныя канструкцыі і дахі будынкаў, верагодна падзенне дрэў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Аднавіць высечанае неадкладна: Лукашэнка незадаволены тэмпамі пасадкі лясоў
За правіннасць: Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі
Мінлясгас расказаў, колькі нарыхтуюць лесу ў 2022 годзе
Пошук альтэрнатыў: "Беллеспаперапрам" распавёў аб развіцці ва ўмовах санкцый
Стала вядома, куды на экспарт пойдзе драўніна з Беларусі пасля санкцый