Беларусь дазволіла спрошчаны транзіт праз пагранзону да шэрага тураб’ектаў

Улады Віцебскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей вызначылі маршруты для іншаземцаў, каб яны маглі наведаць турыстычныя аб’екты ў пагранічнай зоне і паласе без пропуску.
Sputnik
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Іншаземцам дазволілі ў Беларусі транзіт праз пагранічную зону да некаторых турыстычных аб’ектаў без пропуску, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Беларускія пагранічныя службы прапанавалі ўладам Віцебскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей вызначыць маршруты для іншаземцаў, каб яны маглі наведаць турыстычныя аб’екты ў пагранічнай зоне і паласе без пропуску. Маршруты вызначаны рашэннямі аблвыканкамаў гэтых трох абласцей.
Цяпер замежным турыстам, каб праехаць па такім маршруце, спатрэбіцца толькі пашпарт, адзначылі ў камітэце.
Даехаць да турыстычнага аб’екта можна ўсталяванымі найкароткімі шляхамі на машыне, цягніку, а таксама водным транспартам.
"Таксама пры транзіце праз пагранзону дазваляецца наведваць аб’екты прыдарожнага сэрвісу", - дадалі ў ДПК.

У Беларусь па "бязвізе"

На перыяд з 15 красавіка па 15 мая Беларусь дала магчымасць прыехаць у краіну без візы грамадзянам Літвы і Латвіі. У сувязі з вялікім попытам кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне прадоўжыць бязвізавы рэжым да канца 2022 года.
Як адзначылі ў МЗС Беларусі, такі падыход найперш арыентаваны на інтарэсы простых людзей.
Усяго з 15 красавіка ў краіну заехалі каля 52 тысяч жыхароў Літвы і Латвіі. Большая частка з іх (65%) прыбылі ў краіну менавіта па бязвізу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь працягнула бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі
Больш за 27 тысяч чалавек прыехалі ў Беларусь па "бязвізе"
Прыродная прыгажосць і палацавыя ансамблі: што паглядзець у Беларусі