Больш за 27 тысяч чалавек прыехалі ў Беларусь па "бязвізе"

© Telegram / ГПК БеларусиПункт пропуску Рыгораўшчына
Пункт пропуску Рыгораўшчына - Sputnik Беларусь, 1920, 10.05.2022
Падпісацца
На перыяд з 15 красавіка па 15 мая дадзена магчымасць прыехаць у Беларусь без візы грамадзянам Літвы і Латвіі.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. За мінулыя 25 дзён у рамках бязвізавага ўезду для грамадзян некаторых краін у Беларусь прыехалі 27 485 чалавек, такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале паграничнага ведамства Беларусі.
Сярод тых, хто наведаў нашу краіну па "бязвізе" было больш грамадзян Літвы – 16 948 чалавек.
Грамадзян Латвіі, якія перасеклі беларускую мяжу, было 7 436, і яшчэ 3 101 чалавек, якія прыехалі з Латвіі без візы, мелі статус неграмадзяніна.
З 7 па 10 мая ў Беларусь па "бязвізе" прыехалі 3 979 чалавек. Сярод іх большасць склалі літоўцы – 2 382 грамадзяніна Літвы, з Латвіі – 1 170 чалавек, якія маюць грамадзянства гэтай прыбалтыйскай краіны і 427 яе жыхароў, якія лічацца ў Латвіі неграмадзянамі.
Нагадаем, што для ўезду ў Беларусь грамадзянам Літвы і грамадзянам, а таксама жыхарам, якія маюць статус неграмадзян, Латвіі, трэба мець пры сабе пашпарт ці іншы дакумент для выезду за мяжу, адмоўны ПЦР-тэст альбо сертыфікат аб вакцынацыі (ёсць выключэнні, напрыклад тым, хто мае від на жыхарства ў Беларусі, ён не патрэбен). Аўтамабілістам патрэбна таксама зялёная карта.
Па "бязвізе" можна прыехаць у Беларусь праз любы пункт пропуску на мяжы Беларусі з Літвой ці Латвіяй.
Прыехаць у Беларусь адзін чалавек на працягу перыяду дзеяння бязвіза можа неабмежаваную колькасць разоў, пры ўездзе трэба паведаміць, якія населеныя пункты і з якімі мэтамі госць плануе наведаць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь і Дамінікана абмяркоўваюць бязвіз: калі паляцім?
Акрамя масак: Польшча адмяняе абмежаванні супраць COVID
МЗС Беларусі пракаментаваў выключэнне Кітая са спісу краін з бязвізам
Прыродная прыгажосць і палацавыя ансамблі: што паглядзець у Беларусі
Балгарыя і Грэцыя з 1 мая адмянілі каронавірусныя абмежаванні для турыстаў
Стужка навiн
0