https://bel.sputnik.by/20220515/belarus-pratsyagnula-byazvzavy-rezhym-dlya-gramadzyan-ltvy--latv-1062712759.html
Беларусь працягнула бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі
Беларусь працягнула бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі
Sputnik Беларусь
На перыяд з 15 красавіка па 15 мая была дадзена магчымасць прыехаць у Беларусь без візы грамадзянам Літвы і Латвіі, з улікам попыту яе вырашылі прадоўжыць. 15.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-15T11:20+0300
2022-05-15T11:20+0300
2022-05-15T11:24+0300
беларусь
літва
латвія
бязвіз
бязвізавы рэжым
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104332/27/1043322778_0:0:2819:1586_1920x0_80_0_0_e64f7189164d347bba1d344f859f1833.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне прадоўжыць да канца 2022 года права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі, паведамляе МЗС.Прадоўжыць бязвізавы рэжым было вырашана з-за "пазітыўных водгукаў і шматлікіх пажаданняў замежных грамадзян".У беларускім знешнепалітычным ведамстве ўпэўнены, што гэты крок дазволіць грамадзянам суседніх дзяржаў скласці ўласнае ўяўленне аб сучаснай Беларусі, яе палітыцы і эканоміцы, а таксама бліжэй пазнаёміцца з культурай беларускага народа. Гэты падыход найперш арыентаваны на інтарэсы простых людзей, дадалі ў міністэрстве.У ведамстве таксама адзначылі, што ўвядзенне бязвізавага рэжыму стала жэстам добрай волі беларускага боку. Ён таксама пацвярджае імкненне Беларусі захаваць добрасуседскія адносіны з гэтымі краінамі, а таксама кантакты паміж простымі людзьмі нават ва ўмовах санкцыйнага ціску на Беларусь.Акрамя таго, грамадзяне гэтых краін ахвотна прыязджаюць у Беларусь не толькі дзеля адпачынку, але і на лячэнне.У знешнепалітычным ведамстве таксама расказалі, што многія з гасцей Беларусі наведалі гістарычныя мемарыялы, дзе "ў адрозненне ад шэрага краін-суседзяў шануюць герояў і памятаюць урокі той страшнай трагедыі".У беларускім МЗС канстатавалі, што ў перыяд бязвізавага рэжыму колькасць грамадзян балтыйскіх дзяржаў, якія наведалі Беларусь, няўхільна расла."І гэта нягледзячы на адкрыта антыбеларускую прапаганду, праводзімую ўладамі Літвы і Латвіі, і запалохванне сваіх грамадзян дэзінфармацыяй аб сітуацыі ў Беларусі", – асабліва адзначылі ў ведамстве, выказаўшы пры гэтым здзіўленне тым, што добрыя пачынанні беларускага боку чыноўнікі суседніх дзяржаў сустрэлі фактычна "ў штыкі", а грамадзян, якія наведвалі Беларусь, падвяргалі "шальмаванню за распаўсюджванне аб’ектыўнай інфармацыі аб нашай краіне".Трохі статыстыкіПаводле апошніх звестак, усяго па "бязвізе" ў Беларусь прыехалі больш за 27 тысяч чалавек.Сярод тых, хто наведаў нашу краіну па бязвізавым парадку было больш грамадзян Літвы – амаль 17 тысяч.Грамадзян Латвіі, якія пераехалі праз беларускую мяжу, было 7 436, і яшчэ 3 101 чалавек, якія прыехалі з Латвіі без візы, мелі статус неграмадзяніна.Па "бязвізе" можна прыехаць у Беларусь праз любы пункт пропуску на мяжы Беларусі з Літвой ці Латвіяй.Прыехаць у Беларусь адзін чалавек на працягу перыяду дзеяння бязвіза можа неабмежаваную колькасць разоў, пры ўездзе трэба паведаміць пра населеныя пункты, якія госць плануе наведаць, і мэты наведвання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
літва
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104332/27/1043322778_0:0:2501:1876_1920x0_80_0_0_4f8682b6da4cf14463af8f7466bd6e3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, літва, латвія, бязвіз, бязвізавы рэжым, грамадства
беларусь, літва, латвія, бязвіз, бязвізавы рэжым, грамадства
Беларусь працягнула бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі
11:20 15.05.2022 (абноўлена: 11:24 15.05.2022) На перыяд з 15 красавіка па 15 мая была дадзена магчымасць прыехаць у Беларусь без візы грамадзянам Літвы і Латвіі, з улікам попыту яе вырашылі прадоўжыць.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне прадоўжыць да канца 2022 года права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі, паведамляе МЗС.
Прадоўжыць бязвізавы рэжым было вырашана з-за "пазітыўных водгукаў і шматлікіх пажаданняў замежных грамадзян".
У беларускім знешнепалітычным ведамстве ўпэўнены, што гэты крок дазволіць грамадзянам суседніх дзяржаў скласці ўласнае ўяўленне аб сучаснай Беларусі, яе палітыцы і эканоміцы, а таксама бліжэй пазнаёміцца з культурай беларускага народа. Гэты падыход найперш арыентаваны на інтарэсы простых людзей, дадалі ў міністэрстве.
У ведамстве таксама адзначылі, што ўвядзенне бязвізавага рэжыму стала жэстам добрай волі беларускага боку. Ён таксама пацвярджае імкненне Беларусі захаваць добрасуседскія адносіны з гэтымі краінамі, а таксама кантакты паміж простымі людзьмі нават ва ўмовах санкцыйнага ціску на Беларусь.
"Практыка "бязвіза" прадэманстравала наяўнасць значнай цікавасці ў замежных грамадзян да Беларусі. Пасля працяглага кавіднага перапынку нашы суседзі атрымалі магчымасць сустрэцца са сваякамі, наведаць магілы родных, вырашыць бытавыя пытанні", - расказалі ў міністэрстве.
Акрамя таго, грамадзяне гэтых краін ахвотна прыязджаюць у Беларусь не толькі дзеля адпачынку, але і на лячэнне.
У знешнепалітычным ведамстве таксама расказалі, што многія з гасцей Беларусі наведалі гістарычныя мемарыялы, дзе "ў адрозненне ад шэрага краін-суседзяў шануюць герояў і памятаюць урокі той страшнай трагедыі".
У беларускім МЗС канстатавалі, што ў перыяд бязвізавага рэжыму колькасць грамадзян балтыйскіх дзяржаў, якія наведалі Беларусь, няўхільна расла.
"І гэта нягледзячы на адкрыта антыбеларускую прапаганду, праводзімую ўладамі Літвы і Латвіі, і запалохванне сваіх грамадзян дэзінфармацыяй аб сітуацыі ў Беларусі", – асабліва адзначылі ў ведамстве, выказаўшы пры гэтым здзіўленне тым, што добрыя пачынанні беларускага боку чыноўнікі суседніх дзяржаў сустрэлі фактычна "ў штыкі", а грамадзян, якія наведвалі Беларусь, падвяргалі "шальмаванню за распаўсюджванне аб’ектыўнай інфармацыі аб нашай краіне".
Паводле апошніх звестак, усяго па "бязвізе" ў Беларусь прыехалі больш за 27 тысяч чалавек.
Сярод тых, хто наведаў нашу краіну па бязвізавым парадку было больш грамадзян Літвы – амаль 17 тысяч.
Грамадзян Латвіі, якія пераехалі праз беларускую мяжу, было 7 436, і яшчэ 3 101 чалавек, якія прыехалі з Латвіі без візы, мелі статус неграмадзяніна.
Па "бязвізе" можна прыехаць у Беларусь праз любы пункт пропуску на мяжы Беларусі з Літвой ці Латвіяй.
Прыехаць у Беларусь адзін чалавек на працягу перыяду дзеяння бязвіза можа неабмежаваную колькасць разоў, пры ўездзе трэба паведаміць пра населеныя пункты, якія госць плануе наведаць, і мэты наведвання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь