МІНСК, 17 мая – Sputnik. Органы ўнутраных спраў краін СНД павінны актывізаваць супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ва ўмовах няпростай абстаноўкі ў свеце, заявіў кіраўнік МУС Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў.
"У апошнія гады абстаноўка ў свеце сур’ёзна змянілася, імкліва расце колькасць унутраных і рэгіянальных канфліктаў, якія сеюць разлад у грамадстве", – заявіў Кубракоў на нарадзе кіраўнікоў сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў краін СНД, якая праходзіць у Мінску.
Паводле яго слоў, у шэрагу краін СНД абвастрылася грамадска палітычная абстаноўка.
"Актывізаваліся тэрарыстычныя і экстрэмісцкія групоўкі, асобныя радыкалы", - канстатаваў кіраўнік беларускага ведамства.
"МУС Беларусі за апошнія гады назапасіла вялікі практычны вопыт у галіне процідзеяння каляровым рэвалюцыям і інфармацыйным войнам", - сказаў Кубракоў.
Кіраўнік МУС Беларусі адзначыў, што аператыўная абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад кантролем.
"Аператыўная абстаноўка знаходзіцца пад кантролем. І яшчэ таму, што нашы людзі бачаць, што адбываецца вакол, і разумеюць, што лепш жыць у міры і згодзе", – падкрэсліў Кубракоў.
Міністр унутраных спраў заявіў, што Беларусь гатова з калегамі з СНД падзяліцца вопытам "супрацьстаяць каляровым рэвалюцыям".
"Іх (дэлегацыі краін СНД - Sputnik) у першую чаргу цікавіць менавіта гэты вопыт" - сказаў Кубракоў.
Пры гэтым ён удакладніў, што ўкраінская дэлегацыя на саміт кіраўнікоў сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў краін СНД не прыехала.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Умацаваць дыялог: кіраўнікі сталічных міліцый краін СНД збіраюцца ў Мінску
Незалежны прафсаюз "Гродна Азот" прызналі экстрэмісцкім
Гулец "Что? Где? Когда?" Раўшан Аскераў аб'яўлены ў вышук у Расіі
МУС прызнала экстрэмісцкімі фарміраваннямі Kyky.org і Чай з малінавым варэннем
Праваахоўнікі затрымалі падазраваных у здзяйсненні тэрарыстычных атак