МУС прызнала экстрэмісцкімі фарміраваннямі Kyky.org і Чай з малінавым варэннем

© Sputnik / Виктор ТолочкоСупрацоўнікі міліцыі, архіўнае фота
Супрацоўнікі міліцыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2022
Падпісацца
Такім чынам абноўлены пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
МІНСК, 7 мая – Sputnik. МУС Беларусі прызнала экстрэмісцкімі фарміраваннямі "Kyky.org" і "Чай з малінавым варэннем", гэта вынікае з рашэнняў міністэрства ад 06.05.2022 №21ЭК і №22ЭК "Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці".
У 2021 годзе, калі ў краіне абнавілі заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, на інтэрнет-старонцы МУС апублікавалі пералік структур, прызнаных экстрэмісцкімі. Цяпер у яго ўключаны ўжо больш за 57 груп грамадзян.
Згодна з рашэннем МУС ад 6 мая 2022 года прызнана, што група грамадзян, аб'яднаных праз інтэрнэт-сайт "KYKY.ORG" Telegram-каналы "Кулуары KYKY" і "НАШ ДОМ ТБ", Telegram-чат "TELL KYKY", суполкі сацыяльнай сеткі " Instagram"* "kyky_org", суполкі сацыяльнай сеткі "Facebook"* "KYKY.org", суполкі месенджэра "Twitter" "KYKY.ORG", ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць.
Яшчэ адно рашэнне міністэрства аб прызнанні экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне дзейнасці датычыцца Telegram-канала "Чай з малінавым варэннем" і групы грамадзян, аб'яднаных з дапамогай Telegram-групы "Cat z malinavym varenniem", Telegram-канала "Filizanka", Telegram-групы "Filizanka Czat ", суполкі сацыяльнай сеткі "Instagram" "Чай з малінавым варэннем", суполкі сацыяльнай сеткі "Facebook" "Чай з малінавым варэннем".
У мінулым годзе ў Беларусі абнавілі і ўзмацнілі жорсткасць заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму. У прыватнасці, урад прынята пастанову "Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму".
Дакумент рэгламентуе парадак прызнання груп грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку з выкарыстаннем месенджэраў і сацсетак, экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Пералік рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, знаходзіцца на сайце МУС у адкрытым доступе.
Як адзначылі ў міністэрстве, МУС прадаўжае дакументаванне ўсіх паведамленняў, што размяшчаюцца ў месенджэрах і сацсетках, што падахвочваюць да экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама іншых дзеянняў інтэрнет-карыстальнікаў па стварэнні пратэстнай актыўнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Фонд спартыўнай салідарнасці прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім
Праваахоўнікі затрымалі падазраваных у здзяйсненні тэрарыстычных атак
Тры ролікі YouTube-канала Юрыя Дудзя прызнаны экстрэмісцкімі ў Беларусі
Сацсеткі экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі прызналі экстрэмісцкімі
КДБ РБ унёс у спіс маючых дачыненне да тэрарызму Ціханоўскую і Латушку
* Instagram і Facebook прызнаны ў Расіі забароненымі арганізацыямі
Стужка навiн
0