Цяпер у Беларусі налічваецца больш за 600 тысяч юнакоў, якія ўдзельнічаюць у піянерскім руху – гэта піянеры, цімураўцы і акцябраты.
Як распавяла Sputnik старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова, зараз у піянерскім руху знаходзіцца амаль 70% усіх беларускіх школьнікаў. У Беларусі кожны год тысячы дзяцей прымаюць у піянеры. Асабліва ўрачыста гэтыя цырымоніі праходзяць напярэдадні святкавання 100-годдзя піянерскага руху.
Як і ў савецкія часы, напярэдадні 19 мая ў Мінску, у Палацы дзяцей і моладзі ў піянеры былі ўрачыста прыняты больш за 800 акцябрат, ім павязалі гальштукі, і яны вымавілі піянерскую клятву "Будзь гатоў! Заўжды гатоў!". Па традыцыі на піянерскія мерапрыемствы прыходзяць і піянеры са стажам.
Дырэктар гімназіі №14 Мінска Марыя Гарохава, піянерка з 44-гадовым стажам, расказала не толькі пра свае эмоцыі, калі ёй павязвалі чырвоны гальштук, але і праспявала піянерскі гімн.
"Я ўступіла ў піянеры ў 1974 годзе. Гэты быў той дзень, калі я на грудзях адчула, што піянерскі гальштук стаў стартам у новае жыццё. Я ніколі не была пасіўным чалавекам, і сёння, праз 44 гады, памятаю ўрачыстае абяцанне – горача любіць сваю радзіму", - адзначыла яна.
Марыя Гарохава ўзначальвае ўнікальную беларускамоўную гімназію і фарміруе ў дзяцей пачуццё грамадзянскай адказнасці.
"Толькі ў піянерыі можна сфарміраваць лідарскія якасці", - як і раней упэўнена ў гэтым суразмоўца агенцтва.
Былая "артэкоўка" расказала, што памятае старыя піянерскія песні са сваімі вучнямі. Паводле яе слоў, у "Артэку" яна была ў 1982 годзе, дзе пасябравала з рабятамі з розных краін, у тым ліку і з дзяўчынкай з Расіі. Артэкаўскае сяброўства дазволіла стварыць праект з гімназіяй №80 з Ніжняга Ноўгарада, які да гэтага часу працуе.
19 мая ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага флага пройдзе рэспубліканскі піянерскі флэшмоб, таксама ў гэты дзень у Беларусі выберуць найлепшага піянера краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
І Ленін такі малады: хто ў Беларусі ідзе ў піянеры
Піянеры: ад скаўтызму да камунізму
Дзень нараджэння "Артэка": піянерскае сяброўства, мора і сонца
Школьнік з Беларусі раскажа ў "Артэку" аб абаронцы Брэсцкай крэпасці
Артэкаўцаў будуць рыхтаваць да засваення космасу