МІНСК, 20 мая – Sputnik. Садружнасць Незалежных Дзяржаў мае вялікія перспектывы па супрацьстаянні санкцыям Захаду, адзначыў, выступаючы на чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка.
"Сёння мы перажываем адзін з найбольш складаных перыядаў развіцця СНД. Сітуацыя вакол Беларусі і Расіі няпростая. Захад, спрабуючы падарваць асновы нашых эканомік, як на канвееры, штампуе новыя і новыя пакеты беспрэцэдэнтных і нелегітымных з пункту гледжання міжнароднага права санкцый", - сказаў ён.
Па словах Галоўчанкі, санкцыі ўплываюць на ўсіх, таму супрацоўніцтва трэба развіваць.
Беларускі прэм’ер адзначыў, што санкцыйная палітыка ўплывае на ўсе дзяржавы Садружнасці, таму што з-за таго, што адбываецца, парушаны шляхі перавозкі тавараў і сыравіны, каналы для іх аплаты.
Галоўчанка падкрэсліў, што найбольш інтэнсіўна работа па пераадоленні санкцый ідзе ў рамках Саюзнай дзяржавы, але прымаюцца меры і ў рамках ЕАЭС.
Нагадаў кіраўнік беларускага ўрада, што ў рамках СНД па прапанове Беларусі ў сакавіку была створана група па маніторынгу эканамічнай абстаноўкі.
Прэм’ер спадзяецца, што яе работа дасць вынік, і будуць прапанаваны меры, якія дадуць магчымасць умацаваць эканамічнае супрацоўніцтва паміж краінамі СНД, вырашыўшы ўзніклыя ў кожнай з іх праблемы.
"Перш за ўсё, уяўляецца важным прадаўжаць сістэмную сумесную работу па выкананні плана мерапрыемстваў па рэалізацыі першага этапа стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года", - зрабіў акцэнт Галоўчанка.
Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што, магчыма, у план трэба будзе ўнесці карэктывы, устараніць бар’еры ў рамках дзеючай у рамках СНД зоне свабоднага гандлю. Трэба шукаць дадатковыя рэзервы па недапушчэнні дэфіцыту стратэгічна важных тавараў.
Ён прапанаваў паскорыць заключэнне пагаднення па адзінай зоне аказання паслуг, каб яго атрымалася падпісаць на восеньскім пасяджэнні савета кіраўнікоў урадаў СНД у Казахстане.
Адыход ад долара і еўра
Адносна лагістыкі Галоўчанка нагадаў, што з 8 красавіка 2022 года ЕС забараніў уезд транспартных сродкаў з Беларусі і Расіі, у сувязі з чым ён прапанаваў пераарыентаваць транспартныя патокі ў краіны СНД.
Прэм’ер-міністр растлумачыў, што для рэалізацыі гэтай мэты трэба прыняць меры па ўдасканаленні транспартных калідораў і паралельна неабходна зняць абмежаванні на перамяшчэнне людзей.
У сваёй прамове Галоўчанка сказаў аб неабходнасці адысці ад разлікаў у доларах і еўра, што, на яго думку, абароніць імпарцёраў і экспарцёраў з краін Садружнасці.
"Гэта дасць магчымасць не толькі павялічыць трансгранічныя разлікі, якія могуць ажыццяўляцца непасрэдна паміж краінамі-ўдзельніцамі, але таксама стымуляваць узаемны гандаль і абараніць экспарцёраў і імпарцёраў ад ваганняў курсаў валют трэціх краін", - падкрэсліў прэм’ер.
Галоўчанка нагадаў, што Беларусь ужо плаціць за энерганосьбіты ў расійскіх рублях, і ў СНД ёсць інфраструктура для гандлю ў гэтай валюце. Ён найперш папрасіў разгледзець прапанову па арганізацыі сістэмы разлікаў.
"Архітэктура сусветнай эканомікі цяпер знаходзіцца ў фазе глыбокіх трансфармацый. Акрамя палітычнага кантэксту, гэтыя глабальныя змены дыктуюцца дамінаваннем бія-, нана- і IT-тэхналогій і ў цэлым – фарміраваннем найноўшага тэхналагічнага ўкладу", - падсумаваў Галоўчанка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін: кіберагрэсія супраць РФ правалілася, як і "санкцыйны наскок"
Лукашэнка анансаваў новую сустрэчу з Пуціным для абмеркавання санкцый Захаду
ЗША могуць зняць санкцыі на беларускія ўдабрэнні: на якіх умовах?
Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць шэрага грамадзян і прадпрыемстваў Беларусі
Дзякуючы санкцыям унутраны тавараабарот у ЕАЭС значна вырас