Нябесная заступніца Беларусі: сёння свята Жыровіцкага абраза

Напярэдадні ў Жыровіцкім манастрыры мітрапаліт Веніямін узначаліў святочнае богаслужэнне.
Sputnik
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Праваслаўныя вернікі 20 мая ўспамінаюць пра цудоўную з’яву адной з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі – Жыровіцкага абраза Божай Маці.
Як паведамілі Sputnik у Беларускім экзархаце, напярэдадні, 19 мая, урачыстае богаслужэнне правёў у Жыровічах прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Веніямін.
"Адбыўся ўрачысты хрэсны ход з вынасам абраза з храма", - сказалі ў Экзархаце.
Абраз Божай маці "Жыровіцкі" ўваходзіць у 100 самых вядомых і ўшанаваных абразоў свету, ён з’яўляецца самым маленькім ушанаваным Багародзічным абразом. Ён зроблены з каменя яшмы авальнай формы. Яго памер такі, што выява спакойна змяшчаецца на далоньку дзіцяці. Іконе ўжо больш за 500 гадоў, яна была яўлена цудоўным чынам у канцы XV стагоддзя каля мястэчка Жыровічы, дзе ў далейшым быў пабудаваны манастыр.

Малітвы перад Жыровіцкім абразом

Паводле сведчанняў, першапачаткова ён духмяна пах і выпраменьваў цудоўнае святло. Да другой паловы XVII стагоддзі ён захоўваўся не зачыненым. У наш час абраз знаходзіцца ў храме ў Жыровіцкім манастыры ў вялікім пазалочаным акладзе пад шклом.
Цудатворны абраз практычна ніколі не пакідае храм, але яго часам дастаўляюць у іншыя цэрквы для пакланення вернікаў. Існуе шмат спіскаў з абраза.
Абраз знаходзіцца ў самым вядомым праваслаўным манастыры Беларусі – Жыровіцкім мужчынскім манастыры. На тэрыторыі манастыра па завяшчанні пахаваны Ганаровы экзарх усяе Беларусі Уладыка Філарэт.
Перад абразом моляцца аб дараванні здароўя, дабрабыту, жанчыны моляцца аб дараванні дзяцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
БПЦ рыхтуе вялікі баль для беларускай моладзі
Лукашэнка адкрыў помнік мітрапаліту Філарэту
Як 120 гадоў таму: лепшыя палехскія майстры распісалі Аляксандра-Неўскі храм