https://bel.sputnik.by/20220510/bpts-rykhtue-vyalk-bal-dlya-belaruskay-moladz-1062574917.html
БПЦ рыхтуе вялікі баль для беларускай моладзі
БПЦ рыхтуе вялікі баль для беларускай моладзі
Sputnik Беларусь
Правядзенне мерапрыемства благаславіў прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веніямін. 10.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-10T09:53+0300
2022-05-10T09:53+0300
2022-05-10T10:25+0300
бпц
культура
рэлігія
грамадства
моладзь
баль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102710/94/1027109441_0:85:2000:1210_1920x0_80_0_0_4a9b50d32b3c9e09e950b8b130bdbb2c.jpg
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Баль праваслаўнай моладзі ў гонар Святой княгіні Елісаветы пройдзе ў Мінску 15 мая, паведамілі ў Беларускім экзархаце.На яго правядзенне даў благаславенне мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, пляцоўкай выбраны Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Яго арганізуюць Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ, Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі, а таксама Рэспубліканскі цэнтр нацкультуры.Акрамя асноўнай танцавальнай праграмы будуць працаваць музычная і літаратурная гасцёўні, а таксама каліграфічныя майстар-класы.Паколькі ў праваслаўных працягваецца велікодны перыяд, удзельнікі балю будуць мець магчымасць падпісаць велікодную паштоўку.У Экзархаце адзначылі, што ў гэтым мерапрыемстве змогуць узяць удзел усе ахвочыя, аднак ёсць патрабаванні да дрэс-кода.У шортах нельгаАрганізатары балю распавялі пра абавязковыя патрабаванні да дрэс-кода і асабліва звярнулі ўвагу на тое, што абавязковым атрыбутам для дам стануць белыя пальчаткі – могуць быць доўгімі або кароткімі.Сукенкі павінны быць вячэрнія, бальныя, абавязкова доўгія – да шчыкалаткі, не вышэй за сярэдзіну галёнкі.Акрамя гэтага, арганізатары ўдакладнілі, што "сукенкі яркіх расфарбовак, а таксама сукенкі з адкрытымі плячамі, глыбокімі дэкальтэ, з высокімі разрэзамі на спадніцы не падыдуць". Рэкамендуюцца светлыя пастэльныя тоны.Абутак павінен быць прыгожым, але зручным для танцаў, напрыклад, красоўкі не падыдуць. Таксама ёсць патрабаванні і да прычоскі – валасы павінны быць сабраны, і не распушчаны па плячах.Для кавалераў абавязковым атрыбутам павінны стаць белая бабачка і такога ж колеру пальчаткі. Фракі, смокінгі ці ж пінжакі павінны быць цёмных тонаў або чорныя. У джынсах, брыджах, шортах і ў красоўках на баль не пусцяць.Святая княгіня Елісавета з’яўляецца адной з найвялікшых падзвіжніц XX стагоддзя, заступніцай дабрачынцаў, урачоў і супрацоўнікаў сацыяльных службаў. Ёй моляцца аб духоўнай дапамозе ў розных сітуацыях, за благаславеннем дзяцей, сям’і.Сёння мошчы Вялікай княгіні Елісаветы і інакіні Барбары знаходзяцца ў Гефсіманіі, у манастыры роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Некалькі гадоў таму ў Мінск для пакланення прывозілі часціцу мошчаў Святой Елісаветы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102710/94/1027109441_136:0:1864:1296_1920x0_80_0_0_c0f0eccb7b4cfbfb5304bea802eb81b4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бпц, культура, рэлігія, грамадства, моладзь, баль
бпц, культура, рэлігія, грамадства, моладзь, баль
БПЦ рыхтуе вялікі баль для беларускай моладзі
09:53 10.05.2022 (абноўлена: 10:25 10.05.2022) Правядзенне мерапрыемства благаславіў прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веніямін.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Баль праваслаўнай моладзі ў гонар Святой княгіні Елісаветы пройдзе ў Мінску 15 мая, паведамілі ў Беларускім экзархаце.
На яго правядзенне даў благаславенне мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, пляцоўкай выбраны Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Яго арганізуюць Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ, Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі, а таксама Рэспубліканскі цэнтр нацкультуры.
"Плануецца, што баль працягнецца не менш за 5 гадзін і будзе складацца з 2 аддзяленняў", - распавялі Sputnik у БПЦ.
Акрамя асноўнай танцавальнай праграмы будуць працаваць музычная і літаратурная гасцёўні, а таксама каліграфічныя майстар-класы.
Паколькі ў праваслаўных працягваецца велікодны перыяд, удзельнікі балю будуць мець магчымасць падпісаць велікодную паштоўку.
У Экзархаце адзначылі, што ў гэтым мерапрыемстве змогуць узяць удзел усе ахвочыя, аднак ёсць патрабаванні да дрэс-кода.
Арганізатары балю распавялі пра абавязковыя патрабаванні да дрэс-кода і асабліва звярнулі ўвагу на тое, што абавязковым атрыбутам для дам стануць белыя пальчаткі – могуць быць доўгімі або кароткімі.
Сукенкі павінны быць вячэрнія, бальныя, абавязкова доўгія – да шчыкалаткі, не вышэй за сярэдзіну галёнкі.
Акрамя гэтага, арганізатары ўдакладнілі, што "сукенкі яркіх расфарбовак, а таксама сукенкі з адкрытымі плячамі, глыбокімі дэкальтэ, з высокімі разрэзамі на спадніцы не падыдуць". Рэкамендуюцца светлыя пастэльныя тоны.
Абутак павінен быць прыгожым, але зручным для танцаў, напрыклад, красоўкі не падыдуць. Таксама ёсць патрабаванні і да прычоскі – валасы павінны быць сабраны, і не распушчаны па плячах.
Для кавалераў абавязковым атрыбутам павінны стаць белая бабачка і такога ж колеру пальчаткі. Фракі, смокінгі ці ж пінжакі павінны быць цёмных тонаў або чорныя. У джынсах, брыджах, шортах і ў красоўках на баль не пусцяць.
Святая княгіня Елісавета з’яўляецца адной з найвялікшых падзвіжніц XX стагоддзя, заступніцай дабрачынцаў, урачоў і супрацоўнікаў сацыяльных службаў. Ёй моляцца аб духоўнай дапамозе ў розных сітуацыях, за благаславеннем дзяцей, сям’і.
Сёння мошчы Вялікай княгіні Елісаветы і інакіні Барбары знаходзяцца ў Гефсіманіі, у манастыры роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Некалькі гадоў таму ў Мінск для пакланення прывозілі часціцу мошчаў Святой Елісаветы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Флірт кветак і жывыя карціны: у Гомелі
адбыўся баль сярэдзіны XIX стагоддзяМядзведзь у афіцыянтах і мода на абжорства:
як балявалі на Беларусі