БАРАНАВІЧЫ, 20 мая – Sputnik. Сёння адкрылі мемарыял у гонар аб загінулых лётчыках – Героях Беларусі – маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Аўтарам ідэі помніка стаў маёр Аляксандр Чарнышоў, які служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе. Сам мемарыял выканалі спецыялізаваныя прадпрыемствы ў Баранавічах пад кіраўніцтвам архітэктара горада Віталя Палуянчыка. Каваныя жураўлі выраблены Мікалаем Траяновічам.
Героі-лётчыкі
У небе над Баранавічамі 19 мая мінулага года раптоўна страціў кіраванне і пачаў падаць у бок жылых дамоў навучальна-баявы самалёт Як-130.
Баявой машынай кіраваў экіпаж, які складаўся з маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі. Афіцэрам удалося адвесці практычна некіравальны самалёт ад жылых дамоў. Катапультавацца пілоты не паспелі і ў выніку авіякатастрофы загінулі.
Дзякуючы прафесійным дзеянням маёра і лейтэнанта ўдалося абысціся без ахвяр сярод мірных жыхароў. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, лётчыкам пасмяротна прысвоена высокае званне "Герой Беларусі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Дзякуй за сыноў: Лукашэнка ўзнагародзіў сем'і загінуўшых лётчыкаў і афіцэра КДБ
Лётчыкам, якія загінулі пад Баранавічамі, прысвоілі званне "Герой Беларусі"
Крушэнне ваеннага самалёта ў Баранавічах: расследаванне справы завершана