Фота

Што прыродзе добра, тое алергіку смерць. Самыя каварныя расліны Беларусі

Нават самы выдатны вясновы ці летні дзень можа стаць невыносным для людзей, адчувальных да пылку раслін. Якія ж з іх выклікаюць паліноз або сянную ліхаманку?
Sputnik
Самымі моцнымі алергенамі сярод раслін у нашай паласе лічацца бяроза і злакі. Прычым бяроза квітнее вясной, у канцы красавіка – маі, а злакі – у чэрвені-ліпені. У жніўні-верасні алергіку прыйдзецца яшчэ сутыкнуцца з цвіценнем амброзіі і палыну. І атрымліваецца, што круглы год і ў горадзе, і на прыродзе яго падцікоўваюць небяспечныя алергены.
Што раяць урачы? У перыяды цвіцення зачыняць вокны шчыльнымі сеткамі, гуляць толькі ў дажджлівае надвор’е, пераапранацца ў хатняе адзенне не ў спальні, прымаць анцігістамінные і выконваць гіпаалергенную дыету.
Даведайцеся, як выглядаюць алергенныя расліны, а таксама калі яны цвітуць у Беларусі, у фотастужцы Sputnik.
2 / 12

У пачатку мая ў Беларусі зацвітае самы злосны алерген – бяроза. Пасля дробнага дажджу пылок становіцца агрэсіўней. Для пылковага зерня вільготнасць паветра – гэта сігнал да размнажэння. Пылок выкідвае ў атмасферу бялкі-алергены, якія менш пылковага зерня і лягчэй пранікаюць у бронхі. Тое ж адбываецца падчас навальніцы – навальнічная астма – гэта небяспечны стан, які нярэдка прыводзіць да бронхаспазмы.

4 / 12

У перыяд цвіцення пылок клёну можа выклікаць алергічныя рэакцыі ў прыкладна 2-34% пацыентаў з палінозам. Клён цвіце ў Беларусі звычайна на пачатку мая. Плод – крылатка, якая складаецца з двух крылцаў, нагадвае па форме верталёт, – здольны разносіцца ветрам на адлегласць да кіламетру ад дрэва.

6 / 12

Перыяд красавання таполевага пуху супадае з перыядам цыіцення злакавых раслін. Лічыцца, што алергены злакаў, якія разносяцца пухам, як раз і выклікаюць моцныя праявы сезоннай алергіі.

8 / 12

Цімафееўка лугавая – невысокая трава, якая расце практычна ўсюды. У Беларусі, як і многія зёлкавыя расліны, цыіце ў ліпені. Часта магчыма ўзнікненне крыжаваных алергічных рэакцый на пылок злакаў аднаго сямейства (напрыклад, райграс, цімафееўка, мятлік, авёс, пшаніца, жыта, лісахвост і інш.).

11 / 12

Пылок палыну – неад’емны алерген лета, які пачынае трэцюю хвалю пылення раслін у жніўні. Асноўныя алергены гэтай хвалі – пустазелле амброзія і палын.

12 / 12

Амброзія пачынае цвісці ў канцы жніўня – верасні. Яе пылок – сезонны алерген нумар два ў нашай краіне пасля пылку злакавых раслін. Галоўны алерген амброзіі – Amb a 1. У яго назіраецца высокая крыжаваная рэактыўнасць з алергенамі палыну. І таму да 40% сенсібілізаваных да пылку амброзіі адчувальныя і да палыну, а таксама да пылку крыжакветных, у прыватнасці, рапсу.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Самыя небяспечныя расліны Беларусі
Усіх колераў і форм: у батанічным садзе зацвілі цюльпаны - фота
Вясна на Іслачы ў фотаздымках: як распускаецца лісце і кветкі