Што прыродзе добра, тое алергіку смерць. Самыя каварныя расліны Беларусі
Што прыродзе добра, тое алергіку смерць. Самыя каварныя расліны Беларусі
Sputnik Беларусь
Нават самы выдатны вясновы ці летні дзень можа стаць невыносным для людзей, адчувальных да пылку раслін. Якія ж з іх выклікаюць паліноз або сянную ліхаманку? 22.05.2022, Sputnik Беларусь
Самымі моцнымі алергенамі сярод раслін у нашай паласе лічацца бяроза і злакі. Прычым бяроза квітнее вясной, у канцы красавіка – маі, а злакі – у чэрвені-ліпені. У жніўні-верасні алергіку прыйдзецца яшчэ сутыкнуцца з цвіценнем амброзіі і палыну. І атрымліваецца, што круглы год і ў горадзе, і на прыродзе яго падцікоўваюць небяспечныя алергены.Што раяць урачы? У перыяды цвіцення зачыняць вокны шчыльнымі сеткамі, гуляць толькі ў дажджлівае надвор’е, пераапранацца ў хатняе адзенне не ў спальні, прымаць анцігістамінные і выконваць гіпаалергенную дыету.Даведайцеся, як выглядаюць алергенныя расліны, а таксама калі яны цвітуць у Беларусі, у фотастужцы Sputnik.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
Sputnik Беларусь
алергія, прырода, прырода беларусі, расліны, здароўе, цвіценне, грамадства, фота, фотастужка, фотаздымкі, фото
алергія, прырода, прырода беларусі, расліны, здароўе, цвіценне, грамадства, фота, фотастужка, фотаздымкі, фото
Што прыродзе добра, тое алергіку смерць. Самыя каварныя расліны Беларусі
Нават самы выдатны вясновы ці летні дзень можа стаць невыносным для людзей, адчувальных да пылку раслін. Якія ж з іх выклікаюць паліноз або сянную ліхаманку?
Самымі моцнымі алергенамі сярод раслін у нашай паласе лічацца бяроза і злакі. Прычым бяроза квітнее вясной, у канцы красавіка – маі, а злакі – у чэрвені-ліпені. У жніўні-верасні алергіку прыйдзецца яшчэ сутыкнуцца з цвіценнем амброзіі і палыну. І атрымліваецца, што круглы год і ў горадзе, і на прыродзе яго падцікоўваюць небяспечныя алергены.
Што раяць урачы? У перыяды цвіцення зачыняць вокны шчыльнымі сеткамі, гуляць толькі ў дажджлівае надвор’е, пераапранацца ў хатняе адзенне не ў спальні, прымаць анцігістамінные і выконваць гіпаалергенную дыету.
Даведайцеся, як выглядаюць алергенныя расліны, а таксама калі яны цвітуць у Беларусі, у фотастужцы Sputnik.
У пачатку мая ў Беларусі зацвітае самы злосны алерген – бяроза. Пасля дробнага дажджу пылок становіцца агрэсіўней. Для пылковага зерня вільготнасць паветра – гэта сігнал да размнажэння. Пылок выкідвае ў атмасферу бялкі-алергены, якія менш пылковага зерня і лягчэй пранікаюць у бронхі. Тое ж адбываецца падчас навальніцы – навальнічная астма – гэта небяспечны стан, які нярэдка прыводзіць да бронхаспазмы.
У перыяд цвіцення пылок клёну можа выклікаць алергічныя рэакцыі ў прыкладна 2-34% пацыентаў з палінозам. Клён цвіце ў Беларусі звычайна на пачатку мая. Плод – крылатка, якая складаецца з двух крылцаў, нагадвае па форме верталёт, – здольны разносіцца ветрам на адлегласць да кіламетру ад дрэва.
Перыяд красавання таполевага пуху супадае з перыядам цыіцення злакавых раслін. Лічыцца, што алергены злакаў, якія разносяцца пухам, як раз і выклікаюць моцныя праявы сезоннай алергіі.
Цімафееўка лугавая – невысокая трава, якая расце практычна ўсюды. У Беларусі, як і многія зёлкавыя расліны, цыіце ў ліпені. Часта магчыма ўзнікненне крыжаваных алергічных рэакцый на пылок злакаў аднаго сямейства (напрыклад, райграс, цімафееўка, мятлік, авёс, пшаніца, жыта, лісахвост і інш.).
Амброзія пачынае цвісці ў канцы жніўня – верасні. Яе пылок – сезонны алерген нумар два ў нашай краіне пасля пылку злакавых раслін. Галоўны алерген амброзіі – Amb a 1. У яго назіраецца высокая крыжаваная рэактыўнасць з алергенамі палыну. І таму да 40% сенсібілізаваных да пылку амброзіі адчувальныя і да палыну, а таксама да пылку крыжакветных, у прыватнасці, рапсу.