Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Сочы: што абмяркуюць прэзідэнты

Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі стане ўжо пятай менш як за паўгода, у той час як за ўвесь 2021 год яны сустракаліся ўсяго шэсць разоў.
Sputnik
МІНСК, 23 мая – Sputnik. У панядзелак адбудуцца перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, лідары дзвюх краін маюць намер абмеркаваць пытанні інтэграцыі, імпартазамяшчэння, а таксама міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Аб сустрэчы прэзідэнты дамовіліся на палях саміту АДКБ 16 мая ў Маскве. У той дзень яны правялі кароткую сустрэчу і, паводле звестак прэс-службы Лукашэнкі, абмеркавалі ў тым ліку сумесную працу па імпартазамяшчэнні.
Сёння на сустрэчы ў Сочы, паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, лідары краін абмяркуюць далейшае развіццё беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на інтэграцыю, а таксама актуальныя тэмы міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным таксама хоча працягнуць абмеркаванне пытанняў імпартазамяшчэння.

Пятая сустрэча з пачатку года

У бягучым годзе прэзідэнты дзвюх краін сустракаюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Іх першая вочная сустрэча адбылася 18 лютага ў Маскве, сам афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі тады заняў два дні.
У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў Маскве менш чым праз месяц – 11 сакавіка.
Яшчэ праз месяц – 12 красавіка – прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні.
Чацвёрты раз яны сустрэліся зноў у Маскве 16 мая, падчас саміту АДКБ.
Такім чынам, сёння пройдзе пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў за бягучы год.
Нагадаем, што за ўвесь 2021 год лідары асабіста сустрэліся шэсць разоў: па дзве сустрэчы прайшлі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Сочы.

На тым жа месцы праз год

У мінулым годзе Лукашэнка і Пуцін таксама праводзілі сустрэчу ў Сочы – тады яна прайшла 28-29 мая. Кіраўнікі дзяржаў у першы дзень абмеркавалі шэраг актуальных на той момант пытанняў, а потым сустрэча прадоўжылася ў нефармальнай абстаноўцы. Прэзідэнты на другі дзень сустрэчы пракаціліся на яхце, кампанію ім склаў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка расказаў, што плануе абмеркаваць на сустрэчы з Пуціным
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі інтэграцыю і сітуацыю ва Украіне
Лукашэнка: Саюзная дзяржава Беларусі і РФ можа прыцягнуць і іншыя краіны
Беларусь будзе з Расіяй у любым выпадку - Лукашэнка
Абсалютна ўнікальныя: Пяскоў распавёў пра адносіны Пуціна і Лукашэнкі