Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Набліжацца да беларускай мяжы забаранілі ў трох абласцях Украіны

Абмежаванні ўвялі ў Кіеўскай, Жытомірскай і Ровенскай абласцях Украіны – жыхарам забаронена зараз набліжацца да мяжы з Беларуссю бліжэй, чым на адзін кіламетр.
Sputnik
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Жытомірскі пагранічны атрад увёў дадатковыя часовыя абмежаванні ў прыгранічных раёнах, паведамілі ў Дзяржаўнай пагранічнай службе Украіны.
Так, у Кіеўскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцях забаранілі людзям набліжацца да беларускай мяжы бліжэй, чым на адзін кіламетр. Гэтае абмежаванне закране тыя населеныя пункты Украіны, якія непасрэдна прымыкаюць да ўкраінска-беларускай мяжы.
Пэўныя абмежаванні ўведзены і ў 20 кіламетрах ад мяжы ў Карасценьскім раёне Жытомірскай вобласці, Сарненскім і Варашскім раёнах Ровенскай вобласці і ў 5 кіламетрах ад мяжы ў Вышгародскім раёне Кіеўшчыны.
У прыватнасці, там нельга перамяшчацца людзям і транспарту і праводзіць усе віды работ па-за населеных пунктаў. Гэтая забарона дзейнічае з 22:00 да 05:00. Людзям таксама нельга знаходзіцца ў лясных масівах і лесапалосах.
Акрамя таго, уведзена забарона на выкарыстанне відэарэгістратараў, нельга таксама фатаграфаваць і здымаць на відэа дарогі агульнага значэння, аб’екты інфраструктуры, блокпасты і ўмацаванні воінскіх часцей.
Пад забарону трапілі таксама квадракоптары і іншыя беспілотнікі. Забаронена перавозіць зброю без спецыяльнага дазволу. Грамадзянскім таксама нельга апранаць ваенную форму ці яе элементы. Акрамя таго, пад забарону патрапілі паляванне і рыбалоўства, а таксама плаванне на ўсіх усіх відах плаўсродкаў на рэках, азёрах і іншых вадаёмах, якія знаходзяцца ў межах пагранічнай паласы.
Абмежаванні ўведзены аж да заканчэння дзеяння ваеннага становішча, уведзенага ва Украіне ў сувязі с расійскай ваеннай спецаперацыяй.

Расійская спецаперацыя

Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага, праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Херсон вачамі замежных фотарэпарцёраў
Расія ніколі не адмаўлялася ад перагавораў з Украінай – Мядзінскі
ЗША выдзеляць Украіне каля $40 млрд фіндапамогі
Пяскоў распавёў аб будучыні вызваленых рэгіёнаў Украіны
Захарава: Захад пастаўляе зброю Украіне, каб зацягнуць канфлікт