МІНСК, 27 мая - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя назвала тэрміны распрацоўкі айчыннай тэст-сістэмы для выяўлення воспы малпаў.
Раней ведамства паведамляла, што неабходных сродкаў дыягностыкі ў краіне няма - іх толькі распрацоўваюць. А калі б узнік падазроны выпадак, то біяматэрыял адвезлі б на аналіз у Расію - у цэнтры "Вектар" Расспажыўнагляду тэсты ёсць.
"Сёння з РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі мы яшчэ раз удакладнілі графік. Вызначана, што 15 чэрвеня айчынныя дыягностыкумы будуць у нас", - заявіў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка БелТА.
Пры гэтым ён дадаў, што Міністэрства аховы здароўя ацэньвае рызыкі завозу інфекцыі ў краіну як нізкія, "але мы ўсё роўна на варце".
Новая пандэмія?
У Вялікабрытаніі 7 мая быў зафіксаваны першы выпадак воспы малпаў. Вірус хутка распаўсюдзіўся ў еўрапейскім рэгіёне: па дадзеных СААЗ на 24 мая, выпадкі заражэння людзей выяўлены ўжо ў 19 краінах свету - усяго больш за 130 пацверджаных хворых.
Чаму гэта выклікае турботу?
Заражэнні з'явіліся ў краінах, якія не з'яўляюцца эндэмічнымі па вірусе воспы малпаў - гэта значыць, што рэгіён для яго нетыповы. Выпадкі захворвання перыядычна рэгістраваліся толькі ў некаторых раёнах Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі.
Акрамя таго, большасць выпадкаў захворвання на воспу малпаў у "новых" для віруса краінах не былі звязаныя з паездкамі ў эндэмічных раёны: СААЗ называе гэта "вельмі незвычайнай падзеяй".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Успышка воспы малпаў: што пра яе вядома і ці чакаць новую пандэмію?
Колькасць заражэнняў воспай малпаў сярод людзей расце
СААЗ назвала сусветную статыстыку заражэння воспай малпаў