https://bel.sputnik.by/20220522/kolkasts-zarazhennya-vospay-malpa-syarod-lyudzey-rastse-1062900195.html
Колькасць заражэнняў воспай малпаў сярод людзей расце
Колькасць заражэнняў воспай малпаў сярод людзей расце
Sputnik Беларусь
Навукоўцы афіцыйна заявілі аб перамозе над натуральнай воспай яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя, але зараз актуальнасць вакцынацыі супраць воспы можа зноў... 22.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-22T11:47+0300
2022-05-22T11:47+0300
2022-05-22T11:47+0300
воспа малпаў
захворванне
сааз
статыстыка
здароўе
грамадства
сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз)
у свеце
вакцынацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/16/1062899012_0:283:3000:1971_1920x0_80_0_0_af2d165447d05173fdd89a1e214ec3da.jpg
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Колькасць выпадкаў заражэння воспай малпаў сярод людзей павялічылася да 92, паведамілі ў прэс-службе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.Па стане на 21 мая СААЗ мае даныя аб тым, што 92 выпадкі воспы малпаў атрымалі пацверджанне ў лабараторыях. Пры гэтым у паведамленні падкрэсліваецца, што яны зарэгістраваны ў краінах, якія не з’яўляюцца эндэмікамі для гэтага захворвання.Цяпер спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя расследуюць яшчэ 28 магчымых выпадкаў гэтага захворвання.Паводле інфармацыі спецыялістаў, новыя выпадкі захворванняў на воспу малпаў ніяк не звязаны з візітамі ў раёны эндэмікі. Даныя СААЗ кажуць аб тым, што большасць выпадкаў заражэння злучаны з палавымі кантактамі паміж мужчынамі.Ва ўзоры геному, узятага ў Партугаліі, была выяўлена блізкая сувязь з вірусам воспы, які быў завезены з Нігерыі ў Вялікабрытанію, Ізраіль і Сінгапур у 2018 і 2019 гадах.Воспа малпаў працякае на працягу некалькіх тыдняў, але можа выклікаць і ўскладненні. Абарону ад віруса маюць людзі, якія прышчэплены ад натуральнай воспы, але гэтая прышчэпка перастала быць абавязковай яшчэ ў канцы мінулага стагоддзі.Цяпер выпадкі заражэння сярод людзей зафіксаваны ў шэрагу краін, у тым ліку Вялікабрытаніі, Швецыі, Італіі, Францыі, Аўстраліі, Канадзе, Германіі, Нідэрландах, Швейцарыі і Іспаніі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/16/1062899012_86:0:2714:1971_1920x0_80_0_0_606129ac8f76f1dd46155b8b1823074e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
воспа малпаў, захворванне, сааз, статыстыка, здароўе, грамадства, сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз), у свеце, вакцынацыя
воспа малпаў, захворванне, сааз, статыстыка, здароўе, грамадства, сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз), у свеце, вакцынацыя
Колькасць заражэнняў воспай малпаў сярод людзей расце
Навукоўцы афіцыйна заявілі аб перамозе над натуральнай воспай яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя, але зараз актуальнасць вакцынацыі супраць воспы можа зноў узрасці.
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Колькасць выпадкаў заражэння воспай малпаў сярод людзей павялічылася да 92, паведамілі ў прэс-службе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Па стане на 21 мая СААЗ мае даныя аб тым, што 92 выпадкі воспы малпаў атрымалі пацверджанне ў лабараторыях. Пры гэтым у паведамленні падкрэсліваецца, што яны зарэгістраваны ў краінах, якія не з’яўляюцца эндэмікамі для гэтага захворвання.
Цяпер спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя расследуюць яшчэ 28 магчымых выпадкаў гэтага захворвання.
"На сённяшні дзень не было зарэгістравана ніводнага выпадку смерці, звязанага з гэтым захворваннем", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні СААЗ.
Паводле інфармацыі спецыялістаў, новыя выпадкі захворванняў на воспу малпаў ніяк не звязаны з візітамі ў раёны эндэмікі. Даныя СААЗ кажуць аб тым, што большасць выпадкаў заражэння злучаны з палавымі кантактамі паміж мужчынамі.
Ва ўзоры геному, узятага ў Партугаліі, была выяўлена блізкая сувязь з вірусам воспы, які быў завезены з Нігерыі ў Вялікабрытанію, Ізраіль і Сінгапур у 2018 і 2019 гадах.
Воспа малпаў працякае на працягу некалькіх тыдняў, але можа выклікаць і ўскладненні. Абарону ад віруса маюць людзі, якія прышчэплены ад натуральнай воспы, але гэтая прышчэпка перастала быць абавязковай яшчэ ў канцы мінулага стагоддзі.
Цяпер выпадкі заражэння сярод людзей зафіксаваны ў шэрагу краін, у тым ліку Вялікабрытаніі, Швецыі, Італіі, Францыі, Аўстраліі, Канадзе, Германіі, Нідэрландах, Швейцарыі і Іспаніі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Анішчанка аб біялабараторыях ЗША на Украіне: яны ўжо рыхтуюць атаку