Ад $50 да $1000 у месяц: дзе школьнікі і студэнты могуць падпрацаваць улетку

Вакансій для тых, хто плануе займець уласныя "кішэнныя", гэтым летам будзе дастаткова. Падпрацаваць можна будзе не толькі на будоўлях, у лагерах і калгасах, але і на аб'ектах "Газпрама" і нават касмадроме.
Sputnik
Сёлета будзе дзейнічаць больш за тысячу студэнцкіх атрадаў, у якіх адведзена больш за 35 тысяч месцаў для навучэнцаў школ і ВНУ. Працаваць у іх змогуць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года. Якія дакументы патрэбныя, каб уладкавацца, і колькі будуць плаціць - даведаўся Sputnik.

Як уладкавацца?

Запісацца ў любы са студэнцкіх атрадаў можна ў БРСМ, у цэнтрах пазашкольнай занятасці ці ў саміх арганізацыях. У кожным райцэнтры рэспублікі ёсць камітэт, які разглядае заяўкі і прапануе існуючыя варыянты. Часцей за ўсё - гэта будаўнічыя арганізацыі, лясгасы, сельгаспрадпрыемствы, аздараўленчыя лагеры.
Заключаць самастойна дамову з працадаўцам можна з 16 гадоў. Калі школьніку 14-15, патрэбны пісьмовы дазвол бацькоў. Каб афіцыйна працаўладкавацца - на некалькі тыдняў, месяц ці на ўсё лета - у аддзел кадраў арганізацыі трэба прынесці стос дакументаў:
пашпарт;
прыпісное пасведчанне (для хлопцаў-прызыўнікоў);
даведка са школы, каледжа, ВНУ (аб тым, у якім класе/курсе навучаецца суіскальнік);
меддаведка;
працоўная кніжка (калі гэта не першае месца працы).

Якія студатрады будуць набіраць моладзь?

У Мінадукацыі адзначаюць: гэтым летам будзе працаваць 1027 студэнцкіх атрадаў, у якія прымуць больш за 35 тысяч чалавек. Працаваць у іх можна не толькі летам, але і ў іншы час, але толькі з дазволу кіраўніка ўстановы адукацыі - калі гэта не перашкаджае вучобе.
Больш за ўсё атрадаў сёлета ў калгасах - 453, набраць туды плануюць 10,5 тысячы чалавек. На будоўлю, паводле зацверджаных планаў, могуць пайсці працаваць 3734 чалавек, у аздараўленчыя лагеры - 3108.
У экалагічныя атрады набяруць 4217 чалавек, у сэрвісныя - 9710, у вытворчыя - 2748, у медыцынскі (ён будзе адзін) - 20.

"Пачынаем новыя вытворчыя праекты - на МТЗ і МАЗ, па 100 і 120 чалавек яны прымаюць. Працягваецца ўсебеларуская маладзёжная будоўля ў Астраўцы, а таксама сёлета пачнем фарміраваць атрад на новую ўсебеларускую маладзёжную будоўлю ў Хатыні", - расказала галоўны спецыяліст упраўлення па справах моладзі міністэрства адукацыі Беларусі Таццяна Рубанік.

Праца на Крайняй Поўначы

Школьнікаў і студэнтаў сёлета адправяць у два замежныя піянерскія лагеры - "Арляня" і "Марская хваля", што ў Краснадарскім краі. Там яны будуць перадаваць расійскім дзецям традыцыі беларускай піянерыі, якой нядаўна споўнілася 100 гадоў.
Будзе і "экзотыка". Некалькі атрадаў цяпер збіраюць для адпраўкі на Крайнюю Поўнач Расіі - у Рэспубліку Саха (Якуцію) і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга на аб'екты "Газпрама". Упершыню сфарміруюць атрад і на касмадром "Усходні" ў Амурскай вобласці - у дапамогу расійскім спецыялістам.
"Таксама плануецца будаўнічы атрад у Кузбас у горад Кемерава. Туды паедзе і медыцынскі атрад у колькасці 5 чалавек. Наша дзяўчынка прайшла конкурс і будзе камісарам праекта", - растлумачыла камандзір рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Надзея Шахоўская.

Колькі можна зарабіць?

Па выніках мінулага года сярэдні заробак у студатрадах склаў 387 рублёў 18 капеек, адзначаюць у Мінадукацыі. У будатрадах ён быў ад 450-550 рублёў, у сельгасарганізацыях - ад 170 да 800 рублёў, у лагерах - 330 рублёў. У лясгасах школьнікі і студэнты атрымлівалі ад 120 да 479 рублёў, у сферы аказання паслуг - ад 48 да амаль 500, у сферы вытворчасці тавараў - ад 120 да 500 рублёў.
Дзе-дзе, а прыстойна зарабіць можна было і можна зараз у замежных атрадах, дадае Шахоўская. Напрыклад, на Чаяндзінскім радовішчы ў Якуціі (аб'ект "Газпрома") хлопцам плацілі ад 57 тысяч рублёў у месяц (931 долар па актуальным курсе Нацбанка). На будоўлі ў Кузбасе - больш за 30 тысяч (490 даляраў) і гэтак далей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Рэканструкцыя "Хатыні" стане Усебеларускай маладзёжнай будоўляй – указ
Праца на лета для школьніка: дзе знайсці і як уладкавацца
Лукашэнка падпісаў новы ўказ аб студатрадах