https://bel.sputnik.by/20220514/rekanstruktsyya-khatyn-stane-usebelaruskay-maladzzhnay-budolyay--ukaz-1062686635.html
Рэканструкцыя "Хатыні" стане Усебеларускай маладзёжнай будоўляй – указ
Рэканструкцыя "Хатыні" стане Усебеларускай маладзёжнай будоўляй – указ
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт даручыў завяршыць рэканструкцыю гістарычнага мемарыяла да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні. 14.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-14T09:32+0300
2022-05-14T09:32+0300
2022-05-14T09:32+0300
хатынь
мемарыяльны комплекс "хатынь"
указ
прэзідэнт
беларусь
аляксандр лукашэнка
рэканструкцыя
будоўля
гісторыя
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/15/1061478584_0:159:3076:1889_1920x0_80_0_0_afb1608b9c1d1490c09db80a222e12f9.jpg
МІНСК, 14 мая – Sputnik. Аб’ектам капрамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, адпаведны ўказ у пятніцу падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Удзельнічаць у маладзёжнай будоўлі могуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку і ў складзе студатрадаў.Адзначаецца, што ініцыятыва надаць рэканструкцыі "Хатыні" статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі была агучана прадстаўнікамі БРСМ у ходзе Паслання прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага схода ў пачатку года. Тады кіраўнік дзяржавы даручыў завяршыць работы на комплексе да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні, гэта значыць да сакавіка 2023 года.Традыцыя маладзёжных будоўляў у Беларусі існуе ўжо даўно. Студатрады працавалі на рэканструкцыі часці Аўгустоўскага канала, на будаўніцтве "Мінск-Арэны", новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны, БелАЭС і іншых значных аб’ектаў рэспубліканскага прызначэння.22 сакавіка 1943 года была спалена беларуская вёска Хатынь. Разам з вёскай былі знішчаны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. 6 чалавек выжылі і прызнаны сведкамі трагедыі: адзіны дарослы Іосіф Камінскі і пяцёра дзяцей.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/15/1061478584_174:0:2903:2047_1920x0_80_0_0_726b92b13044f9c417c1cb1a5232b033.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хатынь, мемарыяльны комплекс "хатынь", указ, прэзідэнт, беларусь, аляксандр лукашэнка, рэканструкцыя, будоўля, гісторыя, грамадства
хатынь, мемарыяльны комплекс "хатынь", указ, прэзідэнт, беларусь, аляксандр лукашэнка, рэканструкцыя, будоўля, гісторыя, грамадства
Рэканструкцыя "Хатыні" стане Усебеларускай маладзёжнай будоўляй – указ
Прэзідэнт даручыў завяршыць рэканструкцыю гістарычнага мемарыяла да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні.
МІНСК, 14 мая – Sputnik. Аб’ектам капрамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, адпаведны ўказ у пятніцу падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Удзельнічаць у маладзёжнай будоўлі могуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку і ў складзе студатрадаў.
"Гэта дасць магчымасць аб’яднаць іх значнай грамадзянска-патрыятычнай ідэяй, будзе садзейнічаць павышэнню сацыяльнай актыўнасці моладзі, а таксама папулярызацыі і развіццю студатрадаўскага руху", - паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідара.
Адзначаецца, што ініцыятыва надаць рэканструкцыі "Хатыні" статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі была агучана прадстаўнікамі БРСМ у ходзе Паслання прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага схода ў пачатку года. Тады кіраўнік дзяржавы даручыў завяршыць работы на комплексе да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні, гэта значыць да сакавіка 2023 года.
Традыцыя маладзёжных будоўляў у Беларусі існуе ўжо даўно. Студатрады працавалі на рэканструкцыі часці Аўгустоўскага канала, на будаўніцтве "Мінск-Арэны", новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны, БелАЭС і іншых значных аб’ектаў рэспубліканскага прызначэння.
22 сакавіка 1943 года была спалена беларуская вёска Хатынь. Разам з вёскай былі знішчаны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. 6 чалавек выжылі і прызнаны сведкамі трагедыі: адзіны дарослы Іосіф Камінскі і пяцёра дзяцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка аб трагедыі Хатыні: у нацызму няма нацыянальнасці
Попел вогненнай вёскі: 79 гадоў таму была спалена Хатынь