МІНСК, 30 мая – Sputnik. Рэзервы для росту айчыннай эканомікі трэба шукаць унутры краіны, заявіў кіраўнік Беларусі ў Палацы Незалежнасці падчас нарады, прысвечанай новым падыходам у эканоміцы.
"Закон законам, але без таго, каб у бягучай сітуацыі вазіць калій "мяшкамі" або дызель "бочкамі", мы не абыдземся. Падкасаць рукавы і адпрацоўваць кожны кантракт уручную. Ад спецыяліста да прэм’ера, а дзе неабходна, падключайце і прэзідэнта", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.
Па яго словах, беларускім уладам ніхто не дапаможа, усё трэба рабіць самастойна, а рэзервы для росту эканомікі трэба шукаць у саміх сябе. Тым больш што яны ёсць нават у гэтых складаных умовах.
Прэзідэнт спытаў, чым закон, які прапануе ўрад ("Аб удасканаленні сацыяльна-эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь" - Sputnik) дапаможа айчынным прадпрыемствам. Напрыклад, такім прамысловым гігантам, як "Нафтан", Мазырскі НПЗ і "Беларуськалій".
"Таму ад урада, Нацыянальнага банка, іншых прысутных хацеў бы пачуць, як прапанаваны праект закона будзе вырашаць гэтыя задачы", - канстатаваў беларускі лідар.
Санкцыі па калію
Санкцыі, якія датычацца беларускага калію, былі ўведзены шэрагам краін вясной бягучага года з-за падтрымкі Мінскам расійскай ваеннай спецаперацыі ва Украіне.
Як заяўляў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка, "Беларуськалій" у сувязі з санкцыямі сутыкнуўся з цяжкасцямі са збытам удабрэнняў і спрабуе перабудаваць лагістычныя ланцужкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ЗША могуць зняць санкцыі на беларускія ўдабрэнні: на якіх умовах?
Без пасрэднікаў: Беларусь будзе прадаваць калійныя ўдабрэнні ў Бразілію
Як ва ўмовах санкцый выжываюць беларускія нафтавікі і калійшчыкі?
ЗША не дапамаглі Украіне пасля адмовы ад беларускіх удабрэнняў - Лукашэнка
"Літоўская чыгунка" праінфармавала "Беларуськалій" аб спыненні транзіту