Казахстан зняў забарону на перачэпку для фур з Беларусі і Расіі

Забарона на перачэпку грузаў адпавядае сусветнай практыцы ў сферы міжнародных аўтамабільных перавозак, аднак улады Казахстана вырашылі пайсці на ўступку для фур з Беларусі і Расіі.
Sputnik
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Улады Казахстана прынялі рашэнне часова зняць забарону на перачэпку кантэйнераў з грузам для беларускіх і расійскіх фур, паведамілі ў прэс-службе міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця (МІІР) краіны.
Такім чынам, зараз ажыццяўляць у гэтай краіне перадачу грузаў паміж перавозчыкамі пры перавозках з трэціх краін для беларускіх і расійскіх фур можна будзе без праблем да 1 студзеня 2023 года.
У ведамстве растлумачылі, што абмежаванні па перавозках у/з трэціх краін, у тым ліку на перачэпку адпавядаюць сусветнай практыцы ў сферы міжнародных аўтамабільных перавозак. Гэта неабходна для абароны інтарэсаў сваіх аўтаперавозчыкаў. У Казахстане гэтыя абмежаванні былі ўведзены ў 2017 годзе.
Аднак, як адзначылі ў міністэрстве, з-за існуючай геапалітычнай сітуацыі Беларусь і Расія прыпынілі аналагічныя забароны да 1 студзеня 2023 года ў адносінах да Казахстана. Пры гэтым у самім Казахстане такія абмежаванні для перавозчыкаў на той момант працягвалі яшчэ дзейнічаць.
Але пасля сустрэчы кіраўнікоў урадаў Казахстана і Расіі, казахстанскі бок вырашыў "праявіць разуменне і ў якасці добрай волі прапанаваў эфектыўнае вырашэнне існуючай сітуацыі".
"Патрабаванне аб забароне перачэпкі не будзе дзейнічаць у адносінах да беларускіх і расійскіх перавозчыкаў таксама да пачатку наступнага года", - гаворыцца ў паведамленні МІІР.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пад выглядам валанцёраў: як КДБ вызваляў беларускіх дальнабойшчыкаў
Беларусь і Кітай абмяняліся "дазволамі" на перавозку грузаў
Страты ў 40%: што гавораць беларускія перавозчыкі аб забароне ЕС на ўезд фур