Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін: танней вывезці збожжа з Украіны праз Беларусь, але трэба зняць санкцыі

Кіраўнік расійскай дзяржавы назваў блефам заявы аб тым, што Расія "не дае" вывозіць украінскае збожжа, і прапанаваў некалькі варыянтаў.
Sputnik
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў блефам заявы аб тым, што Расія перашкаджае вывазу ўкраінскага збожжа, і прывёў некалькі варыянтаў, якім чынам гэта можна зрабіць. Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што самым танным спосабам з’яўляецца вываз збожжа з Украіны праз Беларусь, але для гэтага трэба зняць санкцыі.
Акрамя таго, паводле слоў расійскага лідара, збожжа можна вывозіць праз падкантрольныя РФ парты Бердзянска і Марыупаля, а таксама праз Дунай, Венгрыю і Польшчу, што даражэй.
"Беларускі" варыянт – самы просты і танны, паколькі збожжа адразу паступіць у парты Балтыі, а адтуль, па Балтыйскім моры, у любы пункт планеты, але, падкрэсліў Уладзімір Пуцін, для гэтага трэба зняць санкцыі з Беларусі.
"Калі хтосьці хоча вырашыць праблему, калі яна ўвогуле існуе, вывазу ўкраінскага збожжа, калі ласка, самы просты спосаб – праз Беларусь. Ніхто не перашкаджае. Так што праблем з вывазам збожжа з Украіны не існуе", - сказаў прэзідэнт РФ у эфіры тэлеканала "Россия 24".

Міны ў моры

Таксама Уладзімір Пуцін зазначыў, што Украіна павінна размініраваць парты, каб збожжа магло быць бесперашкодна вывезена.
"Ужо шмат разоў гаварыў усім нашым калегам: няхай яны размініруюць, і, калі ласка, няхай караблі са збожжам выходзяць з партоў", - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Пры гэтым ён запэўніў, што расійскія ваенныя не будуць рабіць ніякіх атак з мора пры размініраванні партоў Украінай і затым забяспечаць мірны правоз збожжа і заход суднаў з ім да Азоўскага і Чорнага мораў.

Прапанова Лукашэнкі Гутэрышу

Як паведамлялася, у пятніцу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы з генсекам ААН Антоніу Гутэрышам заявіў аб гатоўнасці Беларусі прапусціць украінскае збожжа праз сваю тэрыторыю да партоў Балтыі. Пры гэтым беларускі бок гатоў выдзеліць неабходныя магутнасці для перавалкі збожжа чыгуначным транспартам.
Галоўнай умовай Лукашэнка паставіў адкрытасць перавалачных партоў для беларускіх тавараў.
У сваю чаргу генеральны сакратар ААН папрасіў некалькі дзён для абмеркавання гэтага пытання з кіраўніцтвам замежных краін і вызначэння ўмоў паставак украінскага збожжа праз Беларусь на міжнародныя рынкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Першае грузавое судна выйшла з порта Марыупаля
Артылерыя РФ нанесла ўдар па суднабудаўнічым заводзе "Океан" у Мікалаеве
На Захадзе расце ўсведамленне таго, што Расію нельга ігнараваць - Савет Федэрацыі
Расія працягне ваенную аперацыю ва Украіне – Шайгу
Набліжацца да беларускай мяжы забаранілі ў трох абласцях Украіны