МІНСК, 5 чэр – Sputnik. У Казахстане сёння праходзіць агульнанацыянальны рэферэндум, на якім грамадзяне галасуюць за змяненні ў Канстытуцыю ці супраць іх.
Па даных ЦВК рэспублікі, яўка на ўсіх участках да 14:00 (да 11:00 па мінскім часе) склала 53,43%. Рэферэндум лічыцца адбыўшымся, калі на ім прагаласуюць 50% выбаршчыкаў. Галасаваць маюць права больш за 11 мільёнаў казахстанцаў.
Участак для галасавання адкрыты ў Мінску – ён працуе ў пасольстве Казахстана. Прагаласаваць "за" ці "супраць" правак у Канстытуцыю можа любы грамадзянін рэспублікі.
Без парушэнняў
З 21 мая ў краіне за падрыхтоўкай да рэферэндуму ўважліва сачыла місія назіральнікаў ад СНД. Яе ўзначаліў першы намеснік старшыні выканкама СНД Леанід Анфімаў. Паводле яго слоў, ён і яго калегі не выявілі якіх-небудзь сур’ёзных заўваг наконт тэхнічнага боку падрыхтоўкі да правядзення рэферэндуму.
"Сёння тое, што мы ўбачылі на выбарчых участках, я асабіста праехаў шэсць выбарчых участкаў, вельмі актыўна ідзе працэс галасавання, людзі падыходзяць увесь час на выбарчыя ўчасткі", - сказаў Анфімаў, яго словы перадае Sputnik Казахстан.
Навошта мяняць Канстытуцыю?
Падставай для паправак у Канстытуцыю стала спроба дзяржперавароту ў Казахстане ў пачатку студзеня гэтага года.
Папраўкі закліканы замацаваць канчатковы пераход ад "суперпрэзідэнцкай" формы праўлення да прэзідэнцкай рэспублікі з уплывовым парламентам і падсправаздачным урадам. У прыватнасці, скарачаецца ўдзел кіраўніка дзяржавы ў фарміраванні верхняй палаты парламента, абмяжоўваецца яго ўплыў на мясцовыя прадстаўнічыя і выканаўчыя органы.
Шэраг паправак накіраваны на выкананне праў і свабод грамадзян, у тым ліку на стварэнне канстытуцыйнага суда, замацаванне на канстытуцыйным узроўні статусу амбудсмена і безумоўную забарону смяротнага пакарання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Увосень войскі АДКБ вернуцца ў Казахстан на вучэнні
Бяспека і абарона: Казахстан прадставіў праграму старшынства ў СНД
"Аранжавы" ўзровень тэрарыстычнай небяспекі ў Алматы адмяняцца
Падзеі ў Казахстане: Такаеў даручыў расследаваць кожную смерць
Рэжым надзвычайнага становішча зняты ў Казахстане