МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Пасёлак Цёткіна ў Курскай вобласці быў абстраляны ў панядзелак раніцай, пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў губернатар рэгіёна Раман Старавойтаў.
"Сёння раніцай быў зноў абстраляны пасёлак Цёткіна ў Глушкаўскім раёне. Удары наносіліся па мосце і мясцовых прадпрыемствах", – паведаміў губернатар.
Пазней ён дадаў, што пацярпелых у выніку абстрэлу УСУ ў пасёлку няма.
Удар прыйшоўся па мосце – ён пашкоджаны, таксама пад абстрэлы трапіў мясцовы цукровы завод. Акрамя таго, моцна пашкоджаны адзін двухпавярховы жылы дом на 8 кватэр, згарэў адзін аўтамабіль.
У канцы мая ў Курскай вобласці быў нанесены ўдар па вёсцы Варобжа Суджанскага раёна – тады ніхто не пацярпеў па шчаслівай выпадковасці, але дамы некалькіх мясцовых жыхароў былі разбураныя.
Пасёлак Цёткіна таксама падвяргаўся абстрэлу раней: так, 17 мая быў пашкоджаны дзіцячы сад, 9 шматкватэрных і 23 прыватныя дамы, цукровы і спіртзавод, а 19 мая, акрамя таго, што пацярпелі некалькі дамоў, загінуў адзін чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расія зробіць высновы, калі Кіеву паставяць ракеты далёкага дзеяння – Пуцін
Наступствы абстрэлу ўкраінскімі "Градамі" Данецка – відэа
Самалёты РФ знішчылі вучэбны артылерыйскі цэнтр УСУ у Сумскай вобласці
Магутны выбух прагрымеў у Мелітопалі
Расія працягне ваенную аперацыю ва Украіне – Шайгу