За тыдзень у Беларусі патанулі 20 чалавек

З адкрыццём купальнага сезона ТВВОД традыцыйна пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Але з-за грэбавання правіламі паводзін на вадзе трагічных зводак з кожным годам менш не становіцца.
Sputnik
МІНСК, 12 чэр - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі патанулі 4 дарослыя і 1 дзіця, такія аператыўныя даныя прыводзяць у МНС.
Толькі за мінулы тыдзень на вадаёмах і рэках загінулі 20 чалавек. Следчыя высвятляюць прычыны кожнай трагедыі.
"Аднак часцей за ўсё нават слоў відавочцаў дастаткова, каб зразумець, якім чынам маглі развівацца падзеі: ужыванне алкаголю, жаданне паказаць хвацкія фізічныя магчымасці, няёмкасць. У агульных словах - грэбаванне элементарнымі мерамі бяспекі", - паведамілі ў МНС.

Гатоўнасць да купальнага сезона

У гэтым годзе ТВВОД уводзіць 30 дадатковых выратавальных станцый. Усяго па краіне их працуе 66, фарміруецца яшчэ адна - 67-я, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Таксама будзе дастатковая колькасць выратавальных пастоў - 110 пастаянных, якія працуюць круглы год, і 40, якія будуць працаваць да верасня.
На сёння ў Беларусі гатовы да прыёму адпачывальнікаў больш за 430 пляжаў, але адначасова павялічылася і колькасць месцаў, забароненых для купання: калі летась такіх было больш за 1800, то сёлета - больш за 2800.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Наступіла лета: для адпачывальнікаў у Мінску гатова больш за 20 пляжаў
Савет бяспекі праверыць гатоўнасць ТВВОД да купальнага сезона