Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка даручыў эфектыўна працаваць на рынку Расіі

Цяпер беларуская эканоміка сутыкнулася з вялікай колькасцю абмежавальных мер з боку заходніх краін, таму расійскі рынак адыгрывае ўсё большую ролю.
Sputnik
МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Беларусь не павінна адмаўляцца ад сваіх традыцыйных рынкаў у ЕС і ЗША, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, вакол рэспублікі складваецца такая сітуацыя, якая патрабуе нестандартных дзеянняў у эканоміцы. Асноўным партнёрам была і застаецца Расія.
"І рабоце на расійскім рынку мы надаём асаблівае значэнне. Гэта ні для каго не з'яўляецца сакрэтам. Таму мабілізоўваюцца ва ўрадзе (калі не, то павінны) усе рэсурсы для таго, каб эфектыўна дзейнічаць на ўсходнім напрамку", - заклікаў чыноўнікаў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго звярнуў асаблівую ўвагу, што "гэта не значыць, што мы павінны забыць іншыя рынкі - і краін, якія развіваюцца, і традыцыйныя нашы рынкі, Еўрапейскага саюза, ЗША".
Беларускі лідэр канстатаваў, што цяпер на еўрапейскім і амерыканскім рынку немагчыма эфектыўна працаваць, як гэта было да ўвядзення рэстрыкцый.
"Цяпер зразумела - Расію будуць душыць, а заадно і нас. Каб Расія не змагла абысці санкцыі праз Беларусь. Такая сітуацыя", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што па гэтай прычыне і ўдзяляе вялікую ўвагу сітуацыі на расійскім напрамку. Асобную ролю тут іграе рэклама і правядзенне выставак.
"Тавар трэба паказваць тварам. Яго трэба рэкламаваць. А для таго, каб рэкламаваць, яго трэба выстаўляць", - лічыць беларускі лідэр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка анансаваў узмацненне працы КДБ
Зменена пагадненне аб экспарце беларускіх нафтапрадуктаў праз парты РФ
Раскрыты падрабязнасці будаўніцтва беларускага порта на Балтыцы