З 1 чэрвеня 2022 года ў Беларусі зменены тарыфы на цеплазабеспячэнне, газ і электрычнасць. Гэта не першыя карэкціроўкі, якія ўводзяцца ў рэспубліцы ў сістэме ЖКГ.
Асаблівасць цяперашніх змен – магчымасць домаўладальнікам і ўласнікам кватэр разлічваць неабходнае энергаспажыванне для забеспячэння камфортнага жыцця і пры гэтым эканоміць. Таксама новыя меры стымулююць выкарыстоўваць электрычнасць для ацяплення памяшканняў і падагрэву вады.
Як змяніліся тарыфы? Ці трэба ўстанаўліваць дадатковыя прыборы ўліку? Якія перавагі атрымаюць жыхары ў сельскай мясцовасці?
На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Андрэй Валер’евіч РАМАШКА;
начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч ДАНІЛЕНКА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Тарыфы на цеплазабеспячэнне і электраэнергію павышацца не будуць
Камуналка зноў вырасце: мяняюцца тарыфы на газ, цяпло і электрычнасць
Больш за паўмільёна скарг на працу ЖКГ паступіла ў службу 115 з пачатку года