Больш за паўмільёна скарг на працу ЖКГ паступіла ў службу 115 з пачатку года

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкАднаўленне ацяпляльнай сістэмы ў пад'ездзе
Аднаўленне ацяпляльнай сістэмы ў пад'ездзе - Sputnik Беларусь, 1920, 16.05.2022
Падпісацца
З усімі камунальнымі праблемамі беларусы зараз звяртаюцца па адзіным нумары – у службу 115.
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Больш за 500 тысяч заявак з пачатку года паступіла ў кантакт-цэнтр службы 115 і аналагічнага сервісу.
Як адзначае дырэктар "Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" Максім Бардовіч, нават такая вялікая колькасць зваротаў меншая, чым за аналагічны перыяд мінулага года – значыць, ёсць "пазітыўная дынаміка" па ліквідацыі недахопаў камунальшчыкамі.
"Асноўная тэматыка – уборка пад’езда, адсутнасць святла ў кватэры, уборка дваровай тэрыторыі", - цытуе яго словы БелТА.
Паводле даных сайта 115, за красавік ад беларусаў паступіла 195 733 звароты. Часцей за ўсё звярталіся наконт санітарнага стану і добраўпарадкавання тэрыторый (больш за 45 тысяч заявак знаходзілася на выкананні, выканана 20,25 тысячы).

Адзіны нумар для ўсіх праблем

З 2015 года ў Мінску ў якасці эксперыменту ўвялі адзіны нумар для зваротаў грамадзян па ўсіх жыллёва-камунальных пытаннях. Паступова служба пашыралася на ўсю краіну, цяпер пры прарыве крана, праблемах з добраўпарадкаваннем у дварах, непрыбраных пад’ездах і іншых камунальных пытаннях беларусы могуць звяртацца па адзіным нумары 115, пакінуць скаргі з фатаграфіямі ў аналагічным дадатку "115.бел" ці на сайце "Мая Рэспубліка.115".
Грамадзяне могуць сачыць за ходам выканання работ, ставіць адзнаку камунальнікам, службы абяцаюць аператыўна рэагаваць. У дадатку камунальнікі аператыўна апавяшчаюць карыстальнікаў аб бліжэйшых адключэннях вады, рамонтных работах і іншых часовых нязручнасцях.
Згодна з сайтам службы, у Мінску за час працы 115 было вырашана больш за 9,5 млн праблем, на якія звярнулі ўвагу неабыякавыя грамадзяне (зарэгістравана 2,6 млн карыстальнікаў).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнку насцярожвае колькасць скарг на работу ЖКГ
Ад 4 да 30 рублёў: як змяніліся сумы ў жыроўках беларусаў?
Дзяржкантроль расказаў аб праблемах у ЖКГ і цэнаўтварэнні
Новыя нормы падагрэву вады ў жылых дамах зацверджаны ў Мінску
Генпракуратура распавяла аб карупцыі ў сістэме ЖКГ
Стужка навiн
0