МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Асобныя тэхнічныя праверкі суб’ектаў гаспадарання ў Беларусі будуць праводзіцца значна радзей.
Гэта вызначыць законапраект, рашэнне аб распрацоўцы якога прыняў аператыўна-сітуацыйны штаб пры Савеце міністраў краіны.
"Аператыўна-сітуацыйны штаб пры Саўміне прыняў рашэнне аб распрацоўцы нарматыўнага прававога акта, які дае магчымасць праводзіць асобныя мерапрыемствы тэхнічнага, тэхналагічнага, паверачнага характару адносна суб’ектаў гаспадарання ў два разы радзей", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале ўрада.
Акрамя таго, удакладнілі там, праверкі будуць праводзіцца не часцей за адзін раз у месяц.
"Гэта дасць магчымасць знізіць адміністрацыйную нагрузку на прадпрыемствы ўсіх форм уласнасці", - падкрэслілі ва ўрадзе.
Там таксама звярнулі ўвагу на тое, што выключэнні складуць толькі выпадкі яўнай патэнцыяльнай пагрозы прычынення шкоды жыццю, здароўю грамадзян, а таксама бяспецы дзяржавы і маёмасці юрыдычных і фізічных асоб.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Па-новаму: як зараз іпэшнікі змогуць разлічвацца на Wildberries?
Мінздароўя пра прыватныя медцэнтры: прыпыненне ліцэнзіі ідзе толькі на карысць
Інтэрнэт-гандаль у ЕАЭС чакаюць змены: што будзе з цэнамі і сервісам?
Што будзе з бюджэтам, калі беларускія ІП з’едуць у Расію
Забойства малога бізнесу: што кажуць ІП аб новым Падатковым кодэксе?