МІНСК, 16 чэр - Sputnik. У кожным пятым магазіне спецыялісты КДК выявілі завышэнне цэн і іншыя парушэнні, паведамілі ў прэс-службе камітэта.
За першыя пяць месяцаў з пачатку года рэвізоры праверылі і праманіторылі 1050 крам і кіёскаў - у 699 з іх выяўлены пэўныя парушэнні.
У 185 гандлёвых аб'ектах завышаліся ў цэны, у 478 - былі парушаны правілы гандлю, а ў 388 не выконваўся асартыментны пералік тавараў. Санітарныя нормы парушаліся ў 241 магазіне, пры гэтым у 77 аб'ектах прадавалася "пратэрміноўка".
Па выніках праверак да "адміністрацыі" прыцягнулі 117 службовых асоб і 25 суб'ектаў гаспадарання. Да дысцыплінарнай адказнасці - 111 чалавек.
У КДК праінфармавалі, што кіёскам, магазінам, рытэйлерам накіравалі больш за 400 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў.
Прыйшлося закрыць
У канцы сакавіка спецыялісты камітэта паведамлялі, што на той момант наведалі з праверкамі больш за 600 магазінаў. "Па шэрагу абуральных фактаў" Дзяржкантроль прыняў рашэнне прыпыніць дзейнасць пяці гандлёвых аб'ектаў.
Так, не пашанцавала ІП з Віцебска, у павільёне ў якога сацыяльна-значныя прадукты прадаваліся па моцна завышаных коштах. У Маладзечне таксама закрылі гандлёвы аб'ект яшчэ аднаго прадпрымальніка: там рэалізоўваліся прадукты сумнеўнага паходжання - без неабходных дакументаў аб пастаўцы і якасці. Таксама былі закрытыя дзве крамы ў Гомелі і адна – у Салігорску.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Цэны на імпартныя лекі знізіліся пасля рэкамендацый Дзяржкантролю
Долар упаў, а цэны? Дзяржкантроль праверыў аптэкі і расказаў аб шэрых схемах
КДК заклікаў аптавікоў знізіць кошты на лекі - ці прымуць меры